Sidebar

18
Вт, мая
208 Новых публикаций

«Дзівоснае побач з намі»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

9 лютага ў гарадской бібліятэцы № 2 прашлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Дзівоснае побач з намі» да юбілея Уладзіміра Ягоўдзіка – 65 гадоў з дня нараджэння.

Ягоўдзік (сапр. Ягаўдзік) Уладзімір – пісьменнік, драматург, літаратурны крытык, перакладчык, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра.

Уладзімір Ягоўдзік – вядомы дзіцячы пісьменнік, аўтар кніг «Ці вернецца князь Кук ?», «У царстве Вадзянік», «Птушыная дарога», «Рэха турынага рога», «Звярынец апошняга ледавіка», «Сонечныя пялёсткі», «Янка і Ружа», «Дзівосны карабель», «Сем цудаў Беларусі» і інш. Серыя кніг «Скарбы Радзімы» – пра нацыянальныя паркі Беларусі, беларускія азёры і рэкі, птушак і жывёл. У кнігу «Шлях Рагвалода» ўключаны аповесці і апавяданні прысвечаныя беларускай гісторыі. Пазнаваўчыя апавяданні пра гісторыю і архітэктурную адметнасць самых вядомых гарадоў Беларусі – Мінска, Полацка, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва у кніге «Менеск і яго браты».

Янка Брыль піша пра кнігу Ягоўдзіка «Кветкі дзівасілу»: «творы гэтыя дапамогуць вам з большай відушчасцю адчуць невычэрпную красу нашай прыроды, глыбей пранікнуць у яе чароўны свет, незлічоныя таямніцы, дапамогуць услухацца ў паэтычную мудрасць роднага слова…».

Тэкст О.В.Новік

2021-02-09