Sidebar

04
Ср, авг
103 Новых публикаций

Любі, шануй, ведай роднае слова

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Да Міжнароднага дня роднай мовы 19 лютага ў сельскай бібліятэцы-клубе №34 в. Мсціж для вучняў Мстіжскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна прайшла гадзіна роднай мовы “Любі, шануй, ведай роднае слова”.

Пачалося мерапрыемства з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. Таксама, бібліятэкар Таццяна Данчанка пазнаёміла вучняў з гісторыяй нараджэння беларускай мовы. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гульнях-вiктарынах, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову і наадварот, разгадалі загадкі, успомнілі беларускія казкі, песні, прыказкі і прымаўкі. На прыканцы паглядзелі мультфільм паводле беларускай народнай казкі “Дзед”.  

Падрыхтавала Таццяна Данчанка

2021-02-19