Sidebar

28
Ср, июль
108 Новых публикаций

«Усім пра ўсё»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

24 лютага ў гарадской бібліятэцы № 2 прайшлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Усім пра ўсё» да юбілея Алеся Бадака – 55 гадоў гадоў з дня нараджэння.

Бадак Алесь (Александр) – паэт, празаік, публіцыст, літаратурны крытык, лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», Міждзяржаўнай прэміі СНД «Зоркі Садружнасці».

Для дзяцей Алесь Бадак выдаў кнігі «Верабей з рагаткай», «Зорка для вавёркі», «Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў” і інш. Аповесць «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшекласнікам і маладой настаўніцай, якія, у выніку, прывялі да трагедыі.

У кнігах папулярнай серыі «Усім пра ўсё» заалагічныя эцюды пра птушак, жывёл, расліны, водны свет, насякомых. Выданні багата ілюстраваны каляровымі фотаздымкамі. Адна з галоўных задач серыі – пашыраць кругагляд юных чытачоў, даць адказ на самыя розныя, часам вельмі няпростыя і нечаканыя пытанні.

Текст О. Новик

2021-02-25