Sidebar

25
Пт, июнь
186 Новых публикаций

“Рыцар Дзяцінства”

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Менавіта так гучыць пачэснае званне Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў, якога быў удастоены беларускі пісьменнік, галоўны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся” - Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, з нагоды 80-гадовага юбілею ў мінулым годзе.

Сёння, 6 мая 2021 года, у дзень нараджэння пісьменніка, дзіцячы аддзел бібліятэкі наведалі вучні 5”А” класа ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Барысава”. Іх увазе была прапанавана прэзентацыя кнігі У.Ліпскага “Мая Беларусь”, якая выйшла ў выдавецтве “Адукацыя і выхаванне” ў 2018 годзе. Гэта кніга - своеасаблівы падручнік па гісторыі нашай краіны, толькі напісаны ён жывой мовай, зразумелай і дзецям, і дарослым!  Выкарыстоўваючы відэапрэзентацыю, вядучыя мерапрыемства -  заг.дзіцячага аддзелу Марыя Акала-Кулак і бібліятэкар Валерыя Клімковіч-Ігнатовіч, прадставілі самыя яскравыя роздумы аўтара аб нашай краіне, аб яе гісторыі і дні сённяшнім, аб роднай мове, аб людзях і падзеях, што праслаўляюць і прадстаўляюць Беларусь у свеце. Дзеці таксама актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве: адшуквалі на карце геаграфічныя назвы, рэкі і азёры, гарады Беларусі, распавядалі пра гербы кожнай з шасці вобласцей Беларусі, успаміналі імёны славутых беларусаў. Якімі б звыклымі ні здаваліся нам словы пра любоў да Радзімы, да роднай мовы, кожны з нас ўсё ж адчувае, наколькі важнай часткай нашага жыццёвага падмурку яна з'яўляецца,  і як важна зберагчы гэту любоў у падрастаючага пакалення! Удалым дапаўненнем  мерапрыемства стала выкарыстанне скарбонкі “Слоўнікавы джэм”, калі дзеці спрабавалі зрабіць пераклад беларускіх слоў на рускую мову.

У заключэнні вучням прапанавы агляд выставы, дзе былі прадстаўлены кнігі Уладзіміра Ліпскага.

Тэкст падрыхтавала Л.Захарэвіч

2021-05-06