Sidebar

12
Сб, июнь
184 Новых публикаций

"Мама Му вучыцца катацца на веласіпедзе"

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

13  мая дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі наведалі вучні 2 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Барысава”. У рамках праекта “В некотором царстве, в некотором государстве …” артысты лямцавага тэатра “Вандроўны чамаданчык” падрыхтавалі і паказалі для дзяцей лялечны спектакль “ Мама Му вучыцца катацца на веласіпедзе ”.

Дзеці з захапленнем паглядзелі лялечны спектакль аб самай незвычайнай на свеце карове Маме Му, якая вырашыла навучыцца катацца на веласіпедзе. З дапамогай яе сяброў Лілі  і Крумкача яна старанна круціць педалі і  акуратна катаецца па дарозе.

Пасля прагляду пастаноўкі спектакля бібліятэкары пазнаёмілі маленькіх  гледачоў з серыяй кніг пра Маму Му, аўтарам якіх з`яўляецца шведская пісьменніца Юя Вісландэр, ганаровы член шведскай Акадэміі дзіцячай кнігі.

Кнігі пра Маму Му і Кракса перакладзены на 30 моў і вядомыя ва ўсім свеце.

2021-05-13