Sidebar

12
Сб, июнь
184 Новых публикаций

“Чароўны свет Васіля Віткі”

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

13 мая ў Кішчына Слабадской сельскай бібіятэцы №24 для вучняў ДУА “Кішчына Слабадскі ВПК дзіцячы сад- сярэдняя школа Барысаўскага раёна” праведзена гульня-падарожжа “Чароўны свет Васіля Віткі” да 110-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

У час мерапрыемства бібліятэкар Мікуловіч Святлана пазнаёміла прысутных з выставай “Сонечны казачнік”, расказала пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Васіль Вітка –педагог, класік беларускай дзіцячай літаратуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заснавальнік часопіса “Вясёлка”, яго першы галоўны рэдактар. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны па творах: “ППШ”, “Госці”, “Азбука Васі Вясёлкіна”, праслухалі казку “Вавёрчына гора”.

2021-05-15