Sidebar

12
Сб, июнь
184 Новых публикаций

Чаму Меша не мае хаты?

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

13 мая ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі пры падтрымцы студыі войлакаваляння “Час цяпла” (@vremytepla) прайшла другая сустрэча ў рамках праекта “Чытай-Валяй”.

Пачалася яна са знаёмства з творчасцю пісьменніцы Надзеі Ясмінска і галоўным героем яе казкі “Чаму Меша не мае хаты?” – дамавічком, беларускім бабайкам Мешай. Бібліятэкар Ганна Маскалёва з дапамогай прэзентацыі распавяла дзецям пра тое хто такі Меша, як ён выглядае, адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў i, галоўнае, чаму Меша пакiнуў сваю цёплую печку i цяпер не мае хаты. Далей удзельнікі праэкта з дапамогай кіраўніка студыі войлакаваляння “Час цяпла” Святланы Міхалевіч пачалі валяць галоўнага героя кнігі. Дзеці з захапленнем рабілі кожны свайго дамавёнка і ў працэсе працы слухалі пра яго казку.

На прыканцы сустрэчы па відыасувязі перад удзельнікамі праэкту выступіла аўтар казачнай гісторыі Надзея Ясмінска. Яна распавяла чаму вырашыла напісаць гісторыю пра гэтага героя і была вельмі задаволена ўсімі дамавічкамі, якіх зрабілі дзеці.

Завяршылася сустрэча сумесным чаепіццем падчас якога ўсе з захапленнем дзяліліся сваімі ўражаннямі.

2021-05-19