Sidebar

12
Сб, июнь
184 Новых публикаций

«Пакліч у госці казку»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сонечным ранкам, 8 чэрвеня, ў Вялікаўхалодскай бібліятэцы-клубе №8 в.Вялікая Ухалода стартавала акцыя летняга чытання казак беларускіх аўтараў – “Пакліч ў госці казку”.

Выхаванцы прышкольнага лагеру адпачынку “Радуга” ДУА “Вялікаўхалодскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага района” пазнаёміліся з творчасцю беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенка і яго п,есай-казкай “Павук і Мухі”. Шумна і весела было ў прышкольным двары падчас паказу інсцэніроўкі вучнямі пачатковых класаў, калі хітры Павук усялякімі хітрыкамі хацеў захапіць Мух у сваё павуцінне, прыкідваўся добрым і паўтараў раз за разам, ганяючыся за імі: “Запрашаю на абед, пачастую вас, як след: мёдам с сушкамі, ды з ватрушкамі!” Але Мухі разляталісяі не пападаліся ў палон да павука ў якога, на жаль няма крыльцаў! Напрыканцы сустрэчы загадчык бібліятэкі Надзея Уладзіміраўна прапанавала агляд кніг беларускіх пісьменнікаў, што пішуць для дзяцей і запрасіла прыняць удзел у наступных мерапыемствах вышэйназванай акцыі.

2021-06-08