Sidebar

25
Пт, июнь
186 Новых публикаций

Пакліч у госці казку

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

11 чэрвеня, сельская бібліятэка № 19 сямейнога чытання в.Забашавічы прыняла ўдзел у акцыі летняга чытання “Пакліч у госці казку”.

Для выхаванцаў ДУА “Забашавіцкі дзіцячы сад Барысаўскага раёна” прайшлі гучныя чытанні беларускіх народных казак “Зайкава хатка” і “Коцік, пеўнік і лісіца”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кнігай “Пралеска”. Гэта чытанка для дзяцей – дашкольнікаў і якой ужо амаль што 23 гады. У кнігу ўвайшлі творы на беларускай і рускай мовах – беларускія народныя казкі, казкі народаў свету, вершы, апавяданні, лічылкі, загадкі, пацешкі. Аўтары твораў, якія складаюць гэтую кнігу, нашы беларускія пісьменнікі і паэты: Васіль Вітка, Артур Вольскі, Уладзімір Мазго, Уладзімір Марчук, Міхась Пазнякоў і іншыя. Кніга “Пралеска” прыйдзецца да спадобы не толькі дзеткам, але і даросламу чытачу.


2021-06-11