2 студзеня ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі пачала працаваць кніжная выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна “Промні маленства”.
На выставе прадстаўлены зборнікі твораў пісьменніка для дзяцей “Промні маленства” і “Цуд на краі свету” . Кнігі складаюць апавяданні, у якіх аўтар дзеліцца ўспамінамі пра сваё далёкае дзяцінства, пра ваеннае ліхалецце, а таксама вучыць юных чытачоў любіць сваю бацькаўшчыну, расці працавітымі, сумленнымі і шчырымі.
Запрашаем усіх аматараў беларускай літаратуры наведаць кніжную выставу, якая будзе дзейнічаць да 31 студзеня!
2021-01-05