Sidebar

06
Сб, март

Жанчына. Каханне. Жыццё.

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Чакаючы вясну і першае вясновае свята, гарадская бібліятэка №4 сямейнага чытання прапануе шаноўным дамам пазнаёміцца с кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Жанчына. Каханне. Жыццё” з цыкла “Літаратурнае турне”.

Фантасмагарычная Маргарыта – муза Майстра, Наталля Ганчарова – жонка генія, легендарная Хэдлі – натхняльніца Хэменгуэя, праведніца Сонюшка – звычайная габрэйская дзяўчына, Рыта Дуброўская – прататып акторкі і тэлевядучай Святланы Бароўскай і шмат іншыя рэальныя і выдуманыя персанажы літаратурных твораў  - жанчыны, якія натхняюць, нясуць святло, даюць жыццё і саграваюць яго сваім цяплом. Калі ласка, заходдзьце! Добрыя кнігі таленавітых аўтараў дапамогуць і Вам, калі ў гэым ёсць патрэба, сагрэцца альбо проста цікава правесці свой вольны час.

2021-02-09