Sidebar

13
Вс, июнь

Нябесная апякунка беларускага краю св. княжна Еўфрасіння

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Шматпакутны вобраз айчыны далекай
Захоўвае вечна ў мроях глыбока
Н.Зорын

На абанементе гарадской бібліятэкі № 6 арганізавана кніжная выстава “Нябесная апякунка беларускага краю св. княжна Еўфрасіння” да Дня памяці Е.Полацкай”. Даўней не толькі кожная краіна, але нават кожны горад, а рыцары, дык кожны асобна, мелі сваіх нябесных апекуноў-патронаў. Сення кожная хрысціянская краіна мае аднага, або некалькі святых, якіх уважае за сваіх нябесных заступнікаў перад абліччам Усявышняга. Асабліва ў тых цяжкіх момантах, калі краіна адчувае, што яе дачасныя сілы і дачасныя апекуны з’яўляюцца недастатковымі, народ звяртаецца да сваіх нябесных апекуноў з мольбамі аб помачы. Св. Еўфрасіння з найдаўнейшых дзён і аж да сення заўсёды лічылася галоўнаю патронкай Беларусі. Выбіраючыся ў Ерусалім, св. Еўфрасіння пацяшала сваіх суродзічаў, што не пакідае іх, але ідзе маліцца за іх. Жывой св. Еўфрасіння з Ерусаліма не вярнулася; нават яе мошчы доўгія стагоддзі заставаліся на чужбіне – таму ўвайшла ў сілу і ў векавую традыцыю яе абяцанка: маліцца за родны край. Сама святая ўзяла на сябе гэткі абавязак. Калісь Ф. Багушэвіч, паясняючы назоў нашга краю, гаварыў, што Беларусь у сваёй гісторыі бездакорна чыстая. Такая ж і наша нябесная патронка св. Еўфрасіння. На выставе прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і дзейнасці аднае з найбольшых дачок свайго народа св. Еўфрасінні Полацкае, веліч і святасць якое мелі калісь і заўсёды будуць мець добрадзейны ўплыў на народ, патронкай якога яна з’яўлчецца.
Выстава будзе дзейнічаць да 5 ліпеня.

2021-06-09