Sidebar

23
Чт, сен

Календарь знаменательных дат. Сентябрь

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

 

 2 – 60 лет со дня рождения Протасевич Веры Николаевны (1961), жительницы г. Борисова, журналиста и публициста. Родилась в г. Димитровграде Ульяновской обл. (РФ). В 1989 г. окончила факультет журналистики Московского государственного университета им. М. В. Ломоносова. Трудилась в СМИ г. Ульяновска и Смоленской обл. С 1991 г. – в Борисове. В 1997 г. окончила (заочно) Белорусский институт правоведения. С 1991 по 2000 г. – корреспондент редакции многотиражной заводской газеты «Рабочая эстафета». В 2000–2019 гг. – заместитель редактора, затем (с 2003) главный редактор Борисовской общественно-политической газеты «Адзiнства». Соавтор книги «От «Папируса» до «Гознака» (2002). 

8 - 110 лет со дня рождения Бродкина Бориса Семёновича (1911–1998), уроженца г. Борисова (по другим данным аг. Большая Ухолода Борисовского р-на), специалиста в области полярной метеорологии, лётчика полярной авиации. Учился в СШ № 8 Борисова. В 1920–1930 гг. – рабочий, альпинист, горный инструктор (участвовал в зимнем восхождении на Эльбрус). В 1938 г. окончил курсы метеорологов Главного управления северного морского пути (ГУСМП). С 1940 г. в РККА. Участник советско-финской войны. Участник Великой Отечественной войны. Служил в УПА (Управление полярной авиации) ГУСМП. С 12 сентября 1941 г. – начальник метеослужбы 722-й авиабазы. С 17 августа 1942 г. снова в УПА ГУСМП. С 22 ноября 1942 г. – начальник АМС 4 ПАП, В 1944–1945 гг. – начальник метеослужбы 1 ПАП. После войны окончил курсы штурманов. С 1947 г. летал штурманом в УПА. Участник ежегодных высокоширотных воздушных экспедиций, ледовой авиаразведки, высадки и эвакуации полярников с дрейфующей станции «Северный полюс». В 1957–1959 гг. – главный штурман и начальник штаба авиаотряда 3-й Советской Антарктической экспедиции. В составе экипажа совершил 2 сверхдальних беспосадочных перелёта: к полюсу недоступности Антарктиды и первый в истории советской полярной авиации рейс к Южному полюсу. В декабре 1958 г. участвовал в поиске и спасении 4-х бельгийских полярников. Удостоен государственных и правительственных наград СССР и Бельгии (в числе других членов экипажа награждён бельгийским орденом Леопольда II). В 1991 г. эмигрировал на ПМЖ в Израиль. 

17  60 лет со дня рождения Белова Виктора Владимировича (1961), уроженца г. Борисова, художника (станковая живопись). В 1981 г. окончил Минское художественное училище им. А. К. Глебова. После службы в армии (1981–1983) работал художником-оформителем на предприятиях и организациях г. Борисова. Участник художественных выставок с 1987 г. Работы художника находятся в частных собраниях Англии, Азербайджана, Армении, Беларуси, Германии, России, Франции. Член Белорусского Союза художников (2003). 


 1 Дзень нараджэння ансамбля «Песняры»
1 Дзень ведаў
1 Дзень нафтавіка
1 Дзень горада Полацка
1 Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі (г. Магілёў, 1961) – 60 гадоў з часу адкрыцця
1 Глушакоў Валерый (1926, г. Бабруйск – 2005), артыст оперы, народны артыст Беларусі – 95 гадоў з дня нараджэння
1 «Класік-Авангард», ансамбль салістаў установы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія», лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (г. Мінск, 1991) – 30 гадоў з часу набыцця самастойнасці
1 Купрыянаў Алег (1966, Расія), скульптар, аўтар твораў у манументальнай, станковай і паркавай скульптуры – 55 гадоў з дня нараджэння
1 Навукова-даследчая ўстанова «Інстытут ядзерных праблем» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск, 1986) – 35 гадоў з часу стварэння
1 Пінскае патрыятычнае падполле ў Вялікую Айчынную вайну (1941 – снежань 1943 г.) – 80 гадоў з пачатку дзеяння
1 Салодкі Уладзімір (1956, ст. Галынец, Магіл. р-н), спявак, заслужаны артыст Беларусі – 65 гадоў з дня нараджэння
1 Сауліч Уладзімір (1951, Глыб, р-н), драматург – 70 гадоў з дня нараджэння
1    Чырвонабярэжскі крухмала-патачны завод, ААТ (в. Красны Бераг (Чырвоны Бераг), Жлоб. р-н; 1931) – 90 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю
2    Дамарацкі Уладзімір (1946, г. Гомель – 2000), кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
2 Зайцава Ларыса (1946, г. Бабруйск), кіназнаўца, выкладчык вышэйшай школы, лаўрэат прэміі Беларускага саюза кінематаграфістаў – 75 гадоў з дня нараджэння
2 Сакалоўскі Рыгор (1946, Украіна – 2011), паэт, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, удзельнік вайны ў Афганістане – 75 гадоў з дня нараджэння
2 Казанцаў Аляксандр (1906–2002), расійскі пісьменнік-фантаст – 115 гадоў з дня нараджэння
2 Лявонаў Яўген (1926–1994), акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР – 95 гадоў з дня нараджэння
2    Шцільмарк Фелікс (1931–2005), расійскі эколаг, паляўніцтвазнаўца, пісьменнік – 90 гадоў з дня нараджэння
3    «Белаграпрамбанк», ААТ, адзін з буйнейшых банкаў Беларусі, шмнаткратны пераможца нацыянальнага конкурсу «Брэнд года» (г. Мінск, 1991) – 30 гадоў з пачатку дзейнасці
3 Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў (1731, Свісл. р-н –1826), вучоны, які працаваў у галіне гісторыі, філалогіі, медыцыны і інш., дзеяч Рымска-каталіцкай Царквы, заснавальнік Магілёўскай друкарні, член Расійскай АН і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі – 290 гадоў з дня нараджэння
3 Сергіевіч Мікола (Мікалай) (1921, Салігор. р-н – 2000), пісьменнік, нарысіст –100 гадоў з дня нараджэння
3    Даўлатаў Сяргей (1941–1990), расійскі і амерыканскі пісьменнік, журналіст – 80 гадоў з дня нараджэння
4    Дуброўскі (сапр. Чарняўскі) Ігнат (1906, в. Дуброва, Смаляв. р-н – 2003), пісьменнік, вучоны ў галіне сельскагаспадарчых навук, заслужаны работнік культуры Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння
4 Дудо Пятро (Пётр) (1911, Лепел. р-н – 1958), пісьменнік – 110 гадоў з дня нараджэння
4 Кулагін Андрэй (1921, Ветк. р-н –1980), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза – 100 гадоў з дня нараджэння
4 Яновіч Сакрат (1936, Беластоцкае ваяв.– 2013), польскі і беларускі пісьменнік, публіцыст, аўгар літаратуразнаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы – 85 гадоў з дня нараджэння
5    Міжнародны дзень дабрачыннасці
5    Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля
5    Вольскі (сапр. Вольскі-Зэйдэль) Віталь (1901, Расія – 1988), пісьменнік, драматург, тэатральны крытык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння
5 Салей Іван (1931, в. Раўкі, Маст, р-н – 2012), заслужаны будаўнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер ордэна Леніна – 90 гадоў з дня нараджэння
5 Шальманаў Іван (1936, в. Каромка, БудаКашал. р-н –1993), пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцей, нарысаў – 85 гадоў з дня нараджэння
5    Мейербер Джакома (1791–1864), нямецкі кампазітар, стваральнік жанру французскай вялікай оперы – 230 гадоў з дня нараджэння
6    Заснавана ганаровае звание «Народны артыст СССР» (1936) – 85 гадоў таму
6    Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа, рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне (1921) – 100 гадоў з часу стварэння
6 Беларускі камітэт міру, грамадская арганізацыя (г. Мінск, 1951) – 70 гадоў з часу стварэння
6 Бутакоў Аляксандр (1921, Расія – 2009), тэатральны педагог, тэатразнаўца, аўтар шматлікіх навуковых прац па пытаннях тэатра і выхавання
акцёра, заслужаны дзеяч мастацтваў – 100 гадоў з дня нараджэння
6 Маёраў Генрых (1936, Расія), артыст балета, балетмайстар, педагог, які пэўны час быў галоўным балетмайстрам Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі і Бураціі – 85 гадоў з дня нараджэння
6    Усава Любоў (1921, Расія – 2015), архітэктар, сярод асноўных работ якой – шэраг грамадскіх і жылых будынкаў на Прывакзальнай плошчы, комплекс будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута (БНТУ), праектаў сквера ля Тэатра оперы і балета, паркаў Перамогі і 30-годдзя УЛКСМ і інш. – 100 гадоў з дня нараджэння
7    Сусветны дзень знішчэння ваеннай цацкі
7 Булыга Уладзімір (1936, в. Канюцічы, Мін. р-н), скульптар, мастак, які працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры, педагог, аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў – 85 гадоў з дня нараджэння
7 Гайдук Уладзімір (1941, Польшча – 2012), беларускі паэт з Беласточчыны – 80 гадоў з дня нараджэння
7 «Класіка індустрыі моды» (КІМ), ААТ у складзе канцэрна «Беллегпрам», адзін з буйнейшых у Беларусі вытворцаў панчошна-трыкатажнай прадукцыі (г. Віцебск, 1931) – 90 гадоў з часу стварэння
7    Дзень горада Рэчыцы
7    Дзень горада Ліды
7    Дзень горада Лепеля
7    Дзень горада Смалявічы
8    Міжнародны дзень пісьменнасці
8    Дзень Барадзінскай бітвы
8    Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў
8    Нараджэнне Божай Маці ў каталікоў
8    Заснаваны Гарвардскі ўніверсітэт – адзін з вядучых ВНУ ЗША (1636) – 385 гадоў таму
8 Пачалася блакада Ленінграда падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941) – 80 гадоў таму
8 Нямцоў Віктар (1941, Расія), мастак дэкаратыўна-прыкладнога і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння
8 Трубяцкі Мікалай (1836, Расія – 1902), дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант, губернатар Мінскай губерні (1886–1902), які шмат зрабіў для эканамічнага і культурнага развіцця Мінска – 185 гадоў з дня нараджэння
8    Дворжак Антанін (1841–1904), чэшскі кампазітар – 180 гадоў з дня нараджэння
9    Міжнародны дзень прыгажосці
9 Карнілаў Іван (1811–1901), расійскі дзяржаўны дзеяч, асветнік, папячыцель Віленскай навучальнай акругі, кіраваў дзейнасцю Віленскай археаграфічнай камісіі, якая па яго ініцыятыве выдала 4 тамы Археаграфічнага зборніка дакументаў і Тураўскае евангелле, у якіх шмат звестак па гісторыі Беларусі і Літвы – 210 гадоў з дня нараджэння
9    Ліманоўскі Янка (Іван) (1896, Мёр. р-н – 2000), пісьменнік, літаратуразнаўца, тэатральны дзеяч – 125 гадоў з дня нараджэння
10    Сусветны дзень прадухілення самагубстваў
10 Волахаў Марк (1921, Расія – 2001), тэатральны мастак, галоўны мастак Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра – 100 гадоў з дня нараджэння
10 Кныш Рэнальд (1931, г. Капыль – 2019), трэнер (гімнастыка спартыўная), заслужаны трэнер Беларусі і СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, ганаровы грамадзянін Гродна – 90 гадоў з дня нараджэння
10    Парсаданаў Георгій (1911, Расія – 1989), архітэктар, сярод асноўных работ якога – генпланы гарадоў Мінск, Слуцк, Рэчыца, Магілёў, Салігорск, заслужаны архітэктар Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння
11    Сусветны дзень аказання першай медыцынскай дапамогі – другая субота
11    Беларускі цэментны завод, ААТ, прадпрыемства па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, будаўнічых металаканструкцый, пераможца VIII Міжнароднага конкурсу на лепшую будаўнічую і праектную арганізацыю, прадпрыемства будаўнічых матэрыялаў і будаўнічай індустрыі, Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Лепшы будаўнічы матэрыял года» (г. Касцюковічы, 1996) – 25 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю
11 Гардзіёнак Ігар (1971, в. Кублішчына, Ушацкі р-н), мастак, педагог, уладальнік многіх дыпломаў рэспубліканскіх конкурсаў «Мастацтва кнігі», а таксама Гран-пры «Тоеснасць» конкурсу «Мастак і кніга» – 50 гадоў з дня нараджэння
11 Піён Марыс (Маўрыцы) (1801, Францыя – 1869), танцоўшчык, балетмайстар, тэатральны дзеяч, стваральнік і кіраўнік Віцебскага балета Піёна – 220 гадоў з дня нараджэння
11 Ткачук Васіль (1926, Украіна – 2005), мастак-графік, які працаваў у тэхніцы эстампа, лінагравюры – 95 гадоў з дня нараджэння
11 Цэйс Карл Фрыдрых (1816–1888), нямецкі оптык-механік, канструктар мікраскопаў – 205 гадоў з дня нараджэння
11    Дастаеўская Ганна (1846–1918), расійская мемуарыстка, стэнаграфістка, памочніца і другая жонка Ф. Дастаеўскага – 175 гадоў з дня нараджэння
12    Дзень памяці ахвяр фашызму – другая нядзеля
12 Сусветны дзень жураўля – другая нядзеля
12 Дзень танкіста –другая нядзеля
12 Каданчык Сяргей (1906, в. Майсеевічы, Бабр. пав., Мін. губ. (цяпер Асіпов. р-н) – 1943), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза – 115 гадоў з дня нараджэння
12    Лем Станіслаў (1921–2006), польскі пісьменнік-фантаст, філосаф, публіцыст, футуролаг – 100 гадоў з дня нараджэння
13    Жугжда Алег (1961, Літва), рэжысёр тэатра, галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра лялек, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай і многіх міжнародных фестываляў тэатраў лялек, уладальнік прыза Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі «Крыштальны анёлак» – 60 гадоў з дня нараджэння
13 Прамсувязь, ААТ, вядучае беларускае прадпрыемства па распрацоўцы і вырабу абсталявання электрасувязі (г. Мінск, 1931) – 90 гадоў з часу заснавання
13 Салаўёў Аляксандр (1926, Расія), мастак тэатра, жывапісец, графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусь кавалер ордэна Ф. Скарыны – 95 гадоў з дня нараджэння
13    Шалігоўскі Тадэвуш (1896, Украіна – 1963), польскі кампазітар і педагог, арганізатар і ўдзельнік экспедыцыі па зборы беларускага фальклору на Гродзеншчыне, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Польшчы – 125 гадоў з дня нараджэння
13 Даль Роальд (1916–1990), англійскі пісьменнік, майстар парадаксальнага апавядання – 105 гадоў з дня нараджэння
13    Разэнбаўм Аляксандр (1951), расійскі спявак, паэт, кампазітар, акцёр, народны артыст Расіі – 70 гадоў з дня нараджэння
14    Андрэеў Анатоль (1916, г. Рагачоў – 2005), дзяржаўны дзеяч Беларусі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай і Беластоцкай абласцей у Вялікую Айчынную вайну, Герой Сацыялістычнай Працы, узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна – 105 гадоў з дня нараджэння
14 Баранаў Віктар (1936, в. Коўчыцы, Светлагор. р-н), мастак, які працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа і нацюрморта – 85 гадоў з дня нараджэння
14 Зелянко Кацярына (1916, Украіна – 1941), лётчыца, удзельніца савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза, адзіная ў свеце жанчына, якая здзейсніла паветраны таран – 105 гадоў з дня нараджэння
14    Дзень горада Мінска
14 Дзень горада Гродна
14 Дзень горада Гомеля
14    Дзень горада Скідзеля
15    Міжнародны дзень дэмакратыі
15 Дзень бібліятэк
15 Дзень памяці князя Алега
15 Дзень нараджэння экалагічнай арганізацыі «Грынпіс» (Greenреасе), 1971 – 50 гадоў таму
15 Кісялёў Фёдар (1946, в. Іванава Слабада, Клім. р-н), мастак-акварэліст, які працуе пераважна ў жанры акварэлі, педагог – 75 гадоў з дня нараджэння
15 Мікульскі Сямён (1896, в. Ківачына, Пруж. р-н – 1964), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалер ордэна Леніна – 125 гадоў з дня нараджэння
15 Панятоўскі Станіслаў (1676, Польшча – 1762), дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, генерал артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, генерал кавалерыі шведскай арміі, генерал-лейтэнант польскага войска, удзельнік Паўночнай вайны 1700–1721 гг. – 345 гадоў з дня нараджэння
15 Таўбін Юлі (Юдаль) (1911, Расія – 1937), паэт – 110 гадоў з дня нараджэння
15 Шумскі Генрих (1931, Шчуч. р-н), скульптар – 90 гадоў з дня нараджэння
16    Міжнародны дзень аховы азонавай абалонкі
16 У Маскве створаны Дзяржаўны акадэмічны Цэнтральны тэатр лялек (цяпер – імя С. В. Абразцова) (1931) – 90 гадоў таму
16 Гродзенская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. Макаёнка (1946) – 75 гадоў з часу стварэння
16 Дрозд Валянцін (1906, г. Буда-Кашалёва – 1943), ваенны дзеяч, віцэ-адмірал, удзельнік вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг., савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэна Леніна – 115 гадоў з дня нараджэння
16 Законнікаў Сяргей (1946, в. Слабада, Бешанк. р-н), паэт, публіцыст, журналіст, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В. Гулевіча, Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Р. Скаварады – 75 гадоў з дня нараджэння
16 Казловіч Анатоль (1946, в. Горек, Бяроз. р-н –2011), пісьменнік, журналіст, педагог – 75 гадоў з дня нараджэння
16 Лысенка Пётр (1931, в. Зарачаны, Полацкі р-н), вучоны ў галіне археалогіі, па матэрыялах даследаванняў якога створаны археалагічныя музеі «Бярэсце» і «Старажытны Тураў», аўтар шматлікіх навуковых прац, у т.л. манаграфій, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ганаровы грамадзянін Турава і Пінска – 90 гадоў з дня нараджэння
16    Нацыянальны парк «Беловежская путча», дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова, раён найбольш высокаўзроставых лясоў Белавежскай пушчы, уключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны чалавецтва; знаходзіцца на тэрыторыі Камянецкага, Пружанскага і Свіслацкага раёнаў (запаведны рэжым устаноўлены ў 1409 г.) – 30 гадоў з часу стварэння нацыянальнага парку
17    Татур Генрых (1846, г. Слуцк ці г. Мінск – 1907), археолаг, гісторык, краязнаўца, калекцыянер – 175 гадоў з дня нараджэння
18    Сусветны дзень маніторынгу вады
18 Навахрост Аляксандр(1951, Круп, р-н), кампазітар – 70 гадоў з дня нараджэння
18 Сыдзько Міхаіл (1906, в. Сініцкае Поле, Лельч. р-н – 1983), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза – 115 гадоў з дня нараджэння
18    Кіраўнічая кампанія холдинга «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», ТАА, прадпрыемства па вытворчасці абутку павышанага камфорту і класічнага элегантнага абутку ў складзе абутковага холдынга «Беларуская гарбарнаабутковая кампанія «Марка»« (г. Віцебск, 1991) – 30 гадоў з часу заснавання
19    Дзень нараджэння «Смайліка»
19 Міжнародны дзень пераймання піратаў
19 Батальёнак Ягор (1946, в. Вялікія Труханавічы, Чашн. р-н), жывапісец-пейзажыст, педагог, творы якога захоўваюцца ў вядучых музеях Беларусі, музеях Расіі, Польшчы, ЗША, лаўрэат Першай прэміі прадстаўніцтва ААН у Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння
19 Кавалёў Віктар (1936, Магіл. р-н – 1999), вучоны-эканаміст, аўтар прац па пытаннях эфектыўнасці і ўдасканалення прамысловага транспарту, арганізацыі, механізацыі і аўтаматызацыі пагрузачна-разгрузачных работ, заснавальнік Магілёўскага фінансава-эканамічнага інстытута – 85 гадоў з дня нараджэння
19 Нераток Юрась (сапр. Гарбачоў Юрый) (1961, Маст. р-н), паэт, празаік –60 гадоў з дня нараджэння
19 Рымскі Генадзь (1936, Расія – 2000), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі, паэт, перакладчык – 85 гадоў з дня нараджэння
19 Рэспубліка Беларусь, незалежная ўнітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава ў цэнтры Еўропы (1991) – 30 гадоў з часу прыняцця афіцыйнай назвы «Рэспубліка Беларусь»
19 Голдзінг Уільям (1911–1993), англійскі пісьменнік-раманіст, Нобелеўскі лаўрэат – 110 гадоў з дня нараджэння
19    Дзень горада Бярозаўка
20    Дзень мытніка
20    Нагнібеда Мікола (Мікалай) (1911, Украіна – 1985), украінскі паэт, перакладчык, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі – 110 гадоў з дня нараджэння
20    Чаплін Сід (1916–1986), англійскі пісьменнік – 105 гадоў з дня нараджэння
21    Міжнародны дзень міру
21    Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы
21    Міжнародны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб хваробе Альцгеймера
21 Тыдзень Сусветнай акцыі «Мы чысцім свет» («Ачысцім планету ад смецця»)
21 Асіноўскі Святаслаў (1951, в. Смаляны, Асіпов. р-н), журналіст, краязнаўца, гісторык, які цікавіцца падзеямі росквіту Вялікага Княства Літоўскага, жыццём і дзейнасцю Гедыміна, Альгерда, Жыгімонта Казіміравіча, Вітаўта – 70 гадоў з дня нараджэння
21 Бельскі Міхаіл (1921, г. Сянно –1988), графік – 100 гадоў з дня нараджэння
21 Кароткіна Ганна (1961, г. Віцебск – 2019), кампазітар, лаўрэат прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння
21 Лусто Міхаіл (1921, г. Магілёў – 1979), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза – 100 гадоў з дня нараджэння
21 Шарль Ніколь (1866–1936), французскі лекар і мікрабіёлаг, Нобелеўскі лаўрэат – 155 гадоў з дня нараджэння
21 Уэлс Гербэрт (1866–1946), англійскі пісьменнік і публіцыст – 155 гадоў з дня нараджэння
21 Гердт Зіновій (1916–1996), расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР – 105 гадоў з дня нараджэння
21 День города Мазыра
21 Дзень горада Маларыты
21    Дзень горада Жыткавічы
22    Сусветны дзень без аўтамабіля
22    Сусветны дзень абароны сланоў
22    Сусветны дзень насарога
22 Анісовіч Адэля (Адэлія) (1911, г. Мінск – 1991), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – 110 гадоў з дня нараджэння
22    Фарадэй Майкл (1791–1867), англійскі фізік і хімік, заснавальнік вучэння аб электрамагнітным полі – 230 гадоў з дня нараджэння
23    Міжнародны дзень мовы жэстаў
23    Жлобінскі дзяржаўны металургічны каледж, установа адукацыі па падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне металургіі (1996) – 25 гадоў з пачатку дзейнасці
23    Радзівіл (Сангушка) Ганна Кацярына (1676, аг. Ракаў, Валож. р-н – 1746), гаспадарчая дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, заснавальніца Налібоцкай і Урэцкай шкляных мануфактур, мецэнатка – 345 гадоў з дня нараджэння
23 Рыкоўскі Генадзь (1936, Расія), вучоны ў галіне батанікі, які займаецца вывучэннем мохападобных у кантэксце біяразнастайнасці расліннага свету, флоры вышэйшых сасудзістых раслін, паэт, літаратар, аўтар зборнікаў вершаў на рускай і беларускай мовах – 85 гадоў з дня нараджэння
23 Свістуновіч Сямён (1946, в. Конькі, Ляхав. р-н), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен), жывапісец – 75 гадоў з дня нараджэння
23 Ціханава Вольга (1956, Казахстан), мастачка, якая працуе ва ўсіх жанрах станковага жывапісу – 65 гадоў з дня нараджэння
23    Якубовіч Павел (1946, Расія), журналіст, выдавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», выдатнік друку Беларусь кавалер ордэнаў Пашаны, Айчыны III ступені – 75 гадоў з дня нараджэння
24    Міжнародны дзень караваншчыка
24    Незабітоўскі (Незабытоўскі) Станіслаў Прэцлаў (1641, в. Ятра, Навагр. р-н – 1717), мемуарыст, успаміны якога з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі і Літвы канца XVII ст., дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч – 380 гадоў з дня нараджэння
24    Фіцджэральд Фрэнсіс Скот (1896–1940), амерыканскі пісьменнік – 125 гадоў з дня нараджэння
25    Абядняк Мікалай (1926, Украіна – 2008), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, Ганаровы салдат беларускай арміі – 95 гадоў з дня нараджэння
25 Багушэвіч Іван (1906, г. Мінск – 1962), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза – 115 гадоў з дня нараджэння
25 Кляцкоў Міхаіл (1946, Расія), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), работы якога знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, краязнаўчых музеях Гомельскай вобласці, прыватных калекцыях – 75 гадоў з дня нараджэння
25    Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», дзяржаўная ўстанова, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (1971) – 50 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця
25    Міранка, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Карэл. р-н, 1996) – 25 гадоў з часу стварэння
25    Швакшты, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Пастаўскі р-н, 1996) –25 гадоў з часу стварэння
25 Раеўскі Мікалай (1771–1829), расійскі палкаводзец, герой Айчыннай вайны 1812 года, генерал ад кавалерыі – 250 гадоў з дня нараджэння
25    Шастаковіч Дзмітрый (1906–1975), расійскі кампазітар, піяніст, педагог, народны артыст СССР – 115 гадоў з дня нараджэння
26    Міжнародны дзень барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі
26    Сусветны дзень кантрацэпцыі
26    Еўрапейскі дзень моў
26 Міжнародны дзень глухіх – апошняя нядзеля
26 Дзень машынабудаўніка – апошняя нядзеля
26 Ерашоў Іван (1911, г. Лепель –1948), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза – 110 гадоў з дня нараджэння
26    Шарэнка Мікалай (1921, Украіна – 1977), скульптар – 100 гадоў з дня нараджэння
27    Сусветны дзень турызму
27 Антонаў Аляксей (1896, г. Гродна – 1962), ваенны дзеяч, генерал арміі, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, удзельнік распрацоўкі плана Беларускай аперацыі 1944 г., адзіны з ураджэнцаў Беларусі кавалер ордэна «Перамога» – 125 гадоў з дня нараджэння
27    Ждановіч Ірына (1906, г. Мінск –1994), актрыса, педагог, народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі – 115 гадоў з дня нараджэння
28    Сусветны дзень барацьбы супраць шаленства
28    Дзень горада Веткі
28 Дзень горада Крычава
28    Дзень горада Касцюковічы
29    Сусветны дзень сэрца
29 Смоліч Аркадзь (1891, в. Бацэвічы, Кліч. р-н – 1938), вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі, адзін з заснавальнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і адзін з распрацоўшчыкаў яе першага статута, першы беларускі прафесар геаграфіі і аўтар першага падручніка «Геаграфія Беларусі», які вытрымаў шмат перавыданняў, палітычны і грамадскі дзеяч – 130 гадоў з дня нараджэння
29 Сянько Веньямін (1946, г. Скідзель), вучоны ў галіне чыгуначнага транспарту, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, ганаровы чыгуначнік, ганаровы грамадзянін Гомеля – 75 гадоў з дня нараджэння
29    Пачатак масавых расстрэлаў у мястэчку Бабін Яр (Украіна) падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941) – 80 гадоў таму
29    Фэрмі Энрыка (1901–1954), італьянскі вучоны-фізік, Нобелеўскі лаўрэат – 120 гадоў з дня нараджэння
30    Міжнародны дзень перакладчыка
30    Дзень памяці святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі
30 Астаповіч Аркадзь (1896, г. Мінск – 1941), графік, які працаваў у жанры лірычнага пейзажу ў тэхніках акварэлі і тушы – 125 гадоў з дня нараджэння
30 Гілевіч Ніл (1931, в. Слабада, Лагойскі р-н – 2016), паэт, літаратуразнаўца, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы і Міжнароднай прэміі імя X. Боцева, узнагароджаны шматлікімі ордэнамі – 90 гадоў з дня нараджэння
30 Гумоўскі Марыян (1881, Польшча – 1974), польскі нумізмат, гісторык, музеязнаўца, які пэўны час быў дырэктарам музея Чапскіх – 140 гадоў з дня нараджэння
30 Лялевіч Г. (сапр. Калмансон Лабары) (1901, г. Магілёў – 1937), гісторык, паэт, крытык – 120 гадоў з дня нараджэння
30 Несцярэнка Васіль (1941, в. Дабея, Шуміл. р-н), мастак, які працуе ў розых жанрах станковага жывапісу, педагог – 80 гадоў з дня нараджэння
30 Сямілетаў Барыс (1956, г. Мінск), мастак манументальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, жывапісец, творы якога знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондзе Беларускага саюза мастакоў, прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой – 65 гадоў з дня нараджэння
30 Шміт Ота (1891, г. Магілёў – 1956), расійскі вучоны ў галіне матэматыкі, астраноміі, геафізікі, падарожнік, адзін з арганізатараў засваення Паўночнага марскога шляху, акадэмік АН СССР, АН Украіны, Герой Савецкага Саюза, кавалер ордэна Леніна, дзяржаўны дзеяч, імя якога носіць Аб’яднаны інстытут фізікі Зямлі РАН – 130 гадоў з дня нараджэння
30 Інэс Майкл (1906–1994), англійскі пісьменнік, біёграф, аўтар дэтэктываў – 115 гадоў з дня нараджэння