• Пн - Чт. 10:00 - 19:00 Сб-Вск. 11:00 - 18:00. Пт- выходной. Сан день 1-й понед. месяца

11 ліпеня супрацоўнікі ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя. І. Х. Каладзеева” прадставілі барысаўчанам мастацка-літаратурны альманах «Пісьменнік і час», прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Першая частка – мастацкая – была прысвечана праекту фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага, другая, літаратурная – творчасці вядомых мінскіх і барысаўскіх паэтаў, бардаў, акцёраў.

На пачатку імпрэзы з прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік дырэктара Галіна Слесарэнка. Яна паведаміла пра плённае і шматгадовае супрацоўніцтва бібліятэкі з творчымі грамадскімі аб’яднаннямі, паэтамі, пісьменнікамі і журналістамі.

Фотамастак Міхаіл Крыжаноўскі пазнаёміў наведвальнікаў бібліятэкі с праектам “Пісьменнік і час”, які адлюстроўвае мясціны, помнікі, установы, звязаныя з жыццём і творчасцю народных песняроў; мерапрыемствы, прысвечаныя гэтым волатам культуры. Нямала здымкаў фатограф прысвяціў творчай і культурна-асветніцкай дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі, яго Мінскага гарадскога аддзялення. У бягучым годзе аддзяленнем арганізавана шмат цікавых падзей: сустрэч, літаратурных вечароў, прэзентацый, святаў, прымеркаваных жыццю, творчасці Купалы і Коласа.

Віталі мастака з нагоды адкрыцця фотавыставы яго мінскія сябры – паэтка-пісьменніца, журналіст, актрыса Таіса Трафімава, якая прачытала верш, прысвечаны Міхасю Крыжаноўскаму, а таксама журналіст, гісторык культуры Аляксей Шалахоўскі.

У другой частке альманаха бралі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі – Таіса Трафімава і Лёля Багдановіч. Вядомыя паэткі прадставілі свае літаратурныя і музычныя творы аб вялікіх песнярах беларускай зямлі. Сваімі думкамі і ўспамінамі падзяліўся ўнучаты пляменнік Якуба Коласа Іван Белы. Гратэск і яскравую тэатральнасць убачылі госці ў выступленні актрысы Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра “Відарыс” (г. Барысаў) Людмілы Гудзілінай.

Госці былі зачараваныя гучаннем саксафона ў выкананні кампазітара, магістра педагагічных навук Вольгі Воінскай.

Загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Таццяна Кірылава прадставіла гасцям відэапрэзентацыю “Янка Купала і Якуб Колас. Мастацкі вобраз” з выдатнымі творамі беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктурнымі помнікамі, медальернымі тэхнікамі, прысвечанымі вялікім прадстаўнікам беларускага адраджэння.

Ещё Вам будет интересно:

«Летнее детективное агентство» в городской библиотеке №1

Виртуальная экскурсия «С юбилеем, родной город!» в городской библиотеке №1

Вытавка-вопрос “Знаменитый песняр Беларуси” в городской библиотеке №1

©2017 ГУК "Борисовская центральная районная библиотека им. И.Х. Колодеева". Все права сохранены. При использовании материалов в любых целях, ссылка на наш Сайт (указание источника) обязательна!

Please publish modules in offcanvas position.