Sidebar

18
Сб, апр

“Для вас, падлеткі!”. Гарадская бібліятэка №2 прапануе

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Гарадская бібліятэка №2 прапануе падлеткам...

 

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца: аповесці

Аповесць Алеся Бадака “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца”прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якія, у выніку, прывялі да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня.

Пра далікатныя пачуцці расказваецца і ў аповесці Раісы Баравіковай «Казімір — сын Ягайлы  + Насця з 8 “Б” =       “, але гэта пачуцці ўжо іншага кшталту. Прышэльцы з іншасвету знаходзяць у дзяўчыне Насці Кропку вяртання, якую ў шмат каго сцерла ці парушыла цывілізацыя.

У аповесці Алеся Наварыча “Пакланюся Перуну, памалюся Вялесу...” манах, закансерваваны ў дупле з мёдам, ажывае і праз тычячу гадоў з’яўляецца ў нашым часе. Гэта — фантастыка, якую Алесь Наварыч робіць вельмі жыццёвай і рэальнай.

 

Гапееў, В. М.  Урокі першага кахання: аповесці

У цэнтры кнігі ― сучасныя падлеткі. Характары герояў раскрываюцца ў аповесцях праз сацыяльныя, маральныя, этычныя праблемы і пытанні росту. Для старшага школьнага ўзросту. 

 

Жвалевский А. В. Гимназия №13: роман-сказка

Не надо было трогать дуб! Тогда бы ничего страшного и не случилось. А когда тронули, тут и началось. Из всех щелей полезла нечисть. Домовые и кабинетные - за наших гимназистов, нечисть - против. Перун мечет молнии на крыше, Кощей (женщина, между прочим) пытается проломить заколдованный круг, говорящий кот подкармливает русалку ворованной колбасой, второй закон Ньютона временно не работает, "Слово о полку Игореве" встает перед глазами, словно в формате 3D, а на самом деле наяву - помог волшебный растворитель… 

 

Першае каханне: аповесці і апавяданні

Ці хочацца вам, каб чытанне было класным, асабліва пазакласнае? Калі так, дык гэтая кніга для вас. Першае каханне, сяброўства і прыгоды, праблемы і іх пераадоленне ў творах Уладзіміра Аляхновіча, Міколы Гамолкі, Міхася Зарэмбы, Міхася Лынькова, Івана Навуменкі і Кузьмы Чорнага нікога не пакінуць абыякавым.

 

Саламаха, У. П.   Там, дзе самота і радасці…

Героі дзвюх аповесцей Уладзіміра Саламахі – старшакласнікі, якія ўжо на парозе вялікага самастойнага жыцця: зараджаецца першае каханне, з’яўляюцца сумненні, ці так яны робяць у сваім жыцці, як трэба, чаму рэчаіснасць такая жорсткая і несправядлівая і як захаваць сваю годнасць у тых нялёгкіх сітуацыях , у якія трапляюць...

 Наперадзе ў кожнага – свая дарога, але як на ёй не схібіць, каб застацца самім сабой? 

 

Хвалей Я.  Прынцэса тусоўкі: аповесці, апавяданне

У аповесці «Прынцэса тусоўкі»ўзняты сур’ёзныя праблемы сучаснай рэчаіснасці, найперш школьнай моладзі. Раскрываецца тэма гэтак званых тусовак, школьнай наркаманіі і таксікаманіі. Адна з гераінь твора праходзіць якраз такі шлях, які сканчаецца не толькі яе асабістым падзеннем, але і драмай для аднакласнікаў. Аповесць атрымала літаратурную прэмію “Залаты купідон” (2012г.) у намінацыі “Дзіцячая літаратура”. Праблеме падлеткавай наркаманіі прысвечана таксама апавяданне “Апошняя хата Цялянкі”.

 

Якімовіч А. М.  Калі кукавала зязюля

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцка-гістарычныя аповесці для падлеткаў і юнакоў — «Калі кукавала зязюля» і «Панскае дзіця».  Выданне вучыць любіць Радзіму, шанаваць і аберагаць сваіх родных і блізкіх. Для старшага школьнага ўзросту.