Гарадская бібліятэка №1 прапануе для малодшых школьнікаў кнігу Надзеі Ясмінска “Дом цікаўных казак”.
У чароўных казак няма каранеў — у іх есць крылы. Казкі, нібы істоты, падарожнічаюць па свеце і час ад часу дораць камусьці дзіва. Так здарылася з жыхарамі аднаго дома, які пабудавалі на скрыжаванні. Героі сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаемцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя. З людзьмі, да якіх дакраналася казка, адбывалася свая гісторыя. Ім адкрывалася маленькая мудрасць. І таму на дзвярах кожнай кватэры вісіць таблічка са словамі, якія чараўніцтва пакінула ў сэрцы. Каб пачуць гэтыя гісторыі, трэба проста зайсці ў дзіцячы аддзел гарадской бібліятэкі №1 і пазнаеміцца з кнігай пісьменніцы Надзеі Ясмінска “Дом цікаўных казак”.



