Паважаныя чытачы! Сельская бібліятэка-клуб № 34 в. Мсціж прапануе вашай увазе кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Родныя дзеці».
Раман у вершах «Родныя дзеці» – займальны, вострасюжэтны і адначасова сацыяльна маштабны і пафіласофску заглыблены твор. Аўтар закраняе такія важныя праблемы і пытанні, як сяброўства і здрада, каханне і нянавісць, экалогія і будучыня Зямлі, любоў да Радзімы і да роднага краю, дзе нарадзіўся і вырас.



