Дзіцячы аддзел Цэнтральнай бібліятэкі прапануе сваім чытачам пазнаёміцца з кнігай Ірыны Зімневай “Вандроўкі па гарадах”.
Кніга ў займальнай форме пазнаёміць з гісторыяй і культурай найбуйнейшых беларускіх гарадоў: Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва. Пра беларускія гарады і іх вядомых жыхароў – князёў, асветнікаў, мастакоў, спартсменаў – напісана не адна сотня кніг. У гэтым выданні згадваюцца не толькі важныя імёны і даты, але і апавядпанні пра рэчы, цікавыя для маленькіх чытачоў. Незвычайныя музеі краіны, сталічныя паркі адпачынку, Гродзенскі заапарк і Гомельскі цырк – пра ўсё гэта можна парчытаць у гэтай кніге і пры магчымасці наведаць падчас сямейнага падарожжа. Інфармацыя выкладзена проста і лаканічна, выданне насычана творчымі заданнямі. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

2020-07-26



