Sidebar

18
Сб, апр

Ніколі не забудзем

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Напярэдадні 75 – годдзя Вялікай Перамогі сельская бібліятэка № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы раіць сваім чытачам прачытаць наступныя выданні:

Уладзімр Гніламёдаў  “Вайна”

Тэма Вялікай Айчыннай вайны невычэрпная – пра гэта сведчыць раман, які рэалістычна паказвае паднявольнае жыццё людзей на акупаванай нямецка – фашысцкімі захопнікамі тэрыторыы Заходняй Беларусі ва ўмовах нацысцкага рэжыму, узнікненне і арганізацыю супраціву, партызанскага руху, доўгачаканыя дні вызвалення. Раман населены шматлікімі персанажамі, у якім закрануты вечныя пытанні дабра і зла, справядлівасці і абавязку, героі трапляюць у такія жыццёвыя сітуацыі, якія раскрываюць маральныя якасці чалавека.

 Ніколі не забудзем : расказы беларускіх дзяцей аб днях Вялікай Айчыннай вайны

Гэту кнігу, якая неаднаразова выдавалася, напісалі самі дзеці. Юныя аўтары расказваюць пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны, пра гітлераўскую акупацыю, зверствы фашыстаў, гераізм савецкіх людзей.