Sidebar

03
Пт, фев

«Таямніцы Мірскага замка»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева прапануе сваім чытачам цікавую кнігу Анатоля Бутэвіча «Таямніцы Мірскага замка».

Кніга пра нашу зямлю, якую некалі называлі Краінай замкаў. Гэта не было перабольшаннем. Так, сапраўды, нашымі продкамі было ўзведзена каля 120 магутных абарончых умацаванняў: не толькі замкі і крэпасці, але і цэрквы, і касцелы.

Найперш твор Анатоля Бутэвіча пра выдатны помнік, сусветна вядомы Мірскі замак і яго ўладальнікаў.

Кніга разлічана на ўсіх, каму хочацца зазірнуць за намітку гісторыі, каб убачыць, што і як адбывалася, пазнаёміцца з выдатнымі асобамі беларускай даўніны. Каб адчуць непаўторны водар сівых муроў, якія дыхаюць легендамі і паданнямі. Вакол замка дагэтуль не сціхаюць спрэчкі вучоных і даследчыкаў, узнікаюць новыя версіі, здагадкі, меркаванні. Усё гэта дадае кнізе займальнасці, бо пра гэта згадваецца ў шырокім ужытку ўпершыню. Кнігу можна адрасаваць падлеткавай і юнацкай аўдыторыі, замежным турыстам, якія наведваюць Беларусь.

2020-05-11