Паважаныя сябры! Дзіцячы аддзел запрашае вас пазнаёміцца з кнігай Анатоля Бутэвіча і Уладзіміра Ягоўдзіка “На далонях вечнасці”. Твор нашых беларускіх пісьменнікаў прадстаўляе выбраныя старонкі з серыі “Сем цудаў Беларурусі”. Зацікаўлены чытач знойдзе тут матэрыялы пра самыя памятныя, самыя адметныя помнікі нашай даўніны.
Сярод іх – захаваныя і, на жаль, не пашкадаваныя часам старадаўнія гарады, замкі, палацы, крэпасці, храмы, рукатворныя скарбы, запаветныя бары, рэкі, азёры.
Прачытаўшы кнігу вы даведаецеся аб гісторыі стварэння святыні беларусаў – крыжа Еўфрасінні Полацкай, аб пачатку беларускага кнігадрукавання і кнізе “Псалтыр” Францыска Скарыны і як ткалі знакамітыя слуцкія паясы.
Вялікая ўвага ў кнізе надаецца і такім помнікам культуры Беларусі, як Каложская царква, Полацкі Сафійскі сабор, Сынковіцкая царква і іншыя.
Кніга “На далонях вечнасці” прызначана для шырокага кола чытачоў.

2020-06-09



