Паважаныя сябры! Надыходзіць міжнароднае свята – Дзень маці, якое адзначаецца 14 кастрычніка.
У сувязі з гэтым, сельская бібліятэка № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы прапануе сваім юным чытачам кнігу “Любай маме”. У зборніку сабраны прыгожыя, цёплыя і пранікнённыя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку на зямлі – маці. Кніга знойдзе водгук у сэрцы самых маленькіх чытачоў, а таксама іх бацькоў. Выбранымі вершамі можна павіншаваць матулю са святам.




