Sidebar

18
Сб, апр

“Знаёмцеся – #Падабай.к@”

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сельская бібліятэка-клуб №34 в. Мсціж прапануе дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту кнігу Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Знаёмцеся – #Падабай.к@”.

Гэта своеасаблівая кніга-гаджэт, што не патрабуе зарадкі, не расходуе трафік, не псуе зрок, не глючыць, а яшчэ дае карысную інфармацыю, вядзе ў свет фантазіі, пашырае слоўнікавы запас і дорыць магчымасць знаёміцца ў Сусветным сеціве з новымі сябрамі. Галоўны герой – віртуальны хлопчык Падабайка, які жыве ў інтэрнэце і любіць пакідаць лайкі ў выглядзе сэрцайкаў. Таксама ў кнізе можна знайсці Падабай-гульню і Падабай-вандрульню з прызамі для самых уважлівых. На вокладцы ёсць QR-код, па якому магчыма паглядзець буктрэйлер і бліжэй пазнаёміцца з цудоўным выданнем.

Жадаем прыемнага чытання!