Для тых, хто цікавіцца жыццём і творчасцю У. Караткевича часопіс «Беларуская думка» №1, 2020г.
ў рубрыцы «Па слядах класікаў» прапануе артыкул Сяргея Галоўка « Кіеўскія вёсны Уладзіміра Караткевіча».
Артыкул прысвечаны ўкраінскаму перыяду жыцця і творчасці вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Аўтар падрабязна расказвае пра яго вучобу ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Т. Шаўчэнкі, студэнцкі побыт і захапленні, працу настаўнікам у сяле Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці і пра тое, як у культурніцкім асяроддзі суседняй краіны фарміраваўся адданы беларускай гісторыі і культуры творца і вялікі патрыёт нашай зямлі.




