Онлайн-марафон "Читаем вместе. Читаем вслух" – это мероприятие, направленное на развитие заинтересованности детей и подростков, а также людей пожилого возраста к книге, к чтению вслух прозаических произведений белорусской детской литературы.
ПАЛАЖЭННЕ
Аб правядзенні анлайн-марафона “Чытаем разам. Чытаем услых”
у бібліятэках ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева”
- АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Арганізатарам Марафону з’яўляецца ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева”, аддзел бібліятэчнага маркетынгу.
1.2. Да ўдзелу ў Марафоне дапускаюцца чытачы сталага ўзросту (60+) ўсіх аддзелаў цэнтральнай раённай бібліятэкі, гарадскіх і сельскіх філіялаў.
1.3. Марафон праводзіцца на працягу года, з 21 лютага па 5 верасня 2022 года ўключна. Падвядзенне вынікаў Марафона адбудзецца 20 кастрычніка 2022 года (даты правядзення гл. Дадатак №1)
1.4. Анлайн-марафон “Чытаем разам. Чытаем услых” (далей Марафон) – гэта мерапрыемства, накіраванае на развіццё зацікаўленасці дзяцей і падлеткаў, а таксама людзей сталага ўзросту да кнігі, да чытання ўслых празаічных твораў беларускай дзіцячай літаратуры.
- МЭТА І ЗАДАЧЫ МАРАФОНУ
Мэта: Папулярызацыя беларускай дзіцячай літаратуры сярод дзяцей і падлеткаў.
Задачы:
2.1.Павышэнне цікавасці ў дзяцей і падлеткаў да чытання твораў беларускай дзіцячай літаратуры;
2.2.Далучэнне людзей сталага ўзросту (60+) да чытання кніг дзецям (сторытэлінг)*;
2.3. Развіццё творчага патэнцыялу і мастацкіх здольнасцей чытачоў бібліятэк;
2.4. Павышэнне грамадскай цікавасці да літаратуры і бібліятэкі;
- ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ МАРАФОНУ
3.1. Марафон праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях: чытанне для дзяцей 6-8 гадоў і для падлеткаў 10-12 гадоў.
3.2. Для ўдзелу ў Марафоне неабходна:
- выбраць любы празаічны твор (ці закончаны ўрывак з яго) з ліку сучасных беларускіх дзіцячых аўтараў альбо класікаў, які напісаны на беларускай мове;
- зняць відэа, працягласць якога 5- 10 хвілін (гарызантальнае размяшчэнне);
- відэаматэрыял выслаць на электронную пошту Арганізатара Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
- анкету-заяўку запоўніць па прапанаванай форме (гл. Дадатак №2)
- інфармацыя аб ходзе і выніках Марафону будзе прадстаўлена на сайце ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева”, відэаоролікі будуць размяшчацца ў плэйлісце “Чытаем разам. Чытае услых” на афіцыйным канале бібліятэкі на відэахостынгу YouTube
3.3. Крытэрыі адбору відэматэрыялаў:
- выбар тэксту твора, альбо закончанага ўрыўка з твора беларускага дзіцячага аўтара;
- правільнасць вымаўлення і захаванне вымаўленчых нормаў у беларускай мове;
- эмацыйнасць і выразнасць прачытання твора чытачамі сталага ўзросту(60+) для дзяцей;
- адпаведнасць выступлення часовым рамкам Марафону (5-10 хвілін).
- знешні выгляд чытальніка ўслых сталага ўзросту (60+) і слухачоў, створаная імі атмасфера для крэатыўнай перадачы сюжэта выбранага твора.
- падчас выступлення могуць быць выкарыстаны: музычнае суправаджэнне, дэкарацыі, касцюмы;
3.4. Арганізатарамі Марафону вызначаецца журы ў складзе пяці чалавек з ліку адміністрацыі бібліятэкі, супрацоўнікаў АБМ і сектара аўтаматызацыі;
- ПАРАДАК ВЫСТУПЛЕННЯ НА МАРАФОНЕ:
4.1. Прадстаўленне ўдзельніка (прозвішча, імя, колькасць поўных гадоў);
4.2. Прадстаўленне аўтара выбранага твора;
4.3. Прадстаўленне назвы выбранага твора твора (або часткі твора);
4.4. Непасрэднае выкананне (чытанне ўслых чытачом сталага ўзросту (60+) мастацкага твора для групы дзяцей з трох-пяці чалавек, адпаведнай ўзроставай катэгорыі: дзеці 6-8 гадоў; падлеткі 10-12 гадоў)
- ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ МАРАФОНУ
5.1. Вынікі Марафону падводзяцца па матэрыялах, прадстаўленых ўдзельнікамі.
5.2. Журы ацэньвае ўдзельнікаў па дзесяцібальнай шкале.
5.3.Выніковая адзнака кожнага ўдзельніка фарміруецца шляхам падсумоўвання лічбаў ўсіх членаў журы, па ўсіх крытэрыях.
5.4. Арганізатар Марафону пакідае за сабой права вызначэння прызавых месцаў.
5.5. Пераможцамі стануць два ўдзельнікі марафону, па аднаму ў двух узроставых катэгорыях слухачоў: 6-8 гадоў, 10-12 гадоў:
- па выніках рашэння журы Марафона,
- па выніках анлайн-галасавання. (на афіцыйных старонках установы ў сацыяльных сетках):
5.6.Пераможцы будуць узнагароджаны Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
5.7. Прыз глядацкіх сімпатый - асобная катэгорыя чытальнікаў, якія набралі найбольшы лік галасоў па выніках анлайн-галасавання (на афіцыйных старонках установы ў сацыяльных сетках):
- ФІНАНСАВАННЕ КОНКУРСУ
6.1. Конкурс праводзіцца пры фінансавай падрымцы Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі;
6.2. Кантактная інфармацыя: ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева, аддзел бібліятэчнага маркетынгу 73-36-77.
*Сторытэлінг (storytelling) у перакладзе з англійскай мовы — расказванне гісторый. Міфы, легенды, казкі і апавяданні, кнігі, тэатральныя пастаноўкі, публічные выступленні — усюды ёсць сторытэлінг. Гэта не асобны жанр, а своеасаблівы прыём, накіраваны на стварэнне эмацыянальных сувязяў, з дапамогай якіх можна кіраваць увагай і пачуццямі дзяцей, расстаўляць патрэбныя акцэнты, засяроджваць увагу на важных рэчах. Выдатны спосаб зрабіць працэс чытання больш цікавым і інтэрактыўным, дабіцца зваротнай сувязі з дзецьмі. Казка ці казачная аповесць, прачытаная дзецям, павінна мець завязку, кульмінацыю, развязку і лагічнае завяршэнне, якое падштурхне дзяцей давыказвання сваіх думак.