У рамках рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца — роднае, сваё", ініцыіраваным Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, віншуем усіх з надыходзячым штогадовым Днём дарэння кнігі!
У музейна-выставачнай экспазіцыі «Рэдкая кніга» захоўваюцца ўнікальныя выданні, сярод якіх асабліва цэняцца кнігі з дароўнымі надпісамі і аўтографамі беларускіх аўтараў, перакладчыкаў, выдаўцоў і іншых дзеячаў.
Гэтыя кнігі валодаюць асаблівай гісторыяй і душой — яны былі падарункамі, адрасаванымі бібліятэцы, адрасаваліся ад аўтараў да іх адданым чытачам, а часам — перадаваліся сябрам. Надпісы на старонках не толькі перадаюць цёплыя словы і прызнанні, але і ствараюць унікальную сувязь паміж людзьмі, аб'ядноўваючы іх у агульнай літаратурнай прасторы.вы
Запрашаем усіх наведаць экспазіцыю і пазнаёміцца з гэтымі жывымі сведчаннямі творчых і чалавечых сувязяў!



