Фальклорныя творы і сёння прыносяць шмат радасці дзецям і іх бацькам, а прынцыпы і нормы, народнай педагогікі, увасобленыя ў іх, актуальныя нават для сучаснага выхавання.
У прапанаваную кнігу ўключаны калыханкі, забаўлянкі, песні, заклічкі, лічылкі, якія ў мінулым былі шырока распаўсюджаны ў традыцыйнай беларускай сям’і, дзіцячым асяродку, вясковай супольнасці. Дадаткова даецца пераклад тэкстаў на кітайскую і англійскую мовы. Выданне багата ілюстравана арыгінальнымі малюнкамі мастакоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай народаў свету.
З кнігай «Хадзі, сонейка, да нас…» можна пазнаёміцца ў зале літаратуры на замежных мовах.



