Sidebar

18
Сб, апр

«Праз гады, праз вякі я цябе чую, Слова…»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сёння, 26 верасня 2019 года, у краязнаўчым цэнтры адбылася творчая сустрэча з таленавітым барысаўскім паэтам, пісьменнікам, публіцыстам Янкам Лайковым з удзелам ансамбля сярэднявечнай музыкі «Вір».

Трэба адзначыць, што калектыў ансабля прадастаўляла сям’я паэта: жонка Марына (творчы кіраўнік), сын Васіль і дачка Вераніка. Падтрымаць аўтара прыйшлі яго бацькі: Уладзімір Піліпавіч і Любоў Фёдараўна – філолагі па адукацыі і па прызванню. На імпрэзе прысутнічалі вучні ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава», творчая інтэлігенцыя і ўсе, хто цікавіцца паэзіяй і сучасным літаратурным працэсам. Аўдыторыя брала актыўны удзел у прапанаваных музычных рытмах, задавала пытанні аўтару і шчыра дзякавала за цёплую сустрэчу.