Sidebar

19
Вс, апр

«Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева выказвае падзяку рэдакцыйна-выдавецкай установе «Выдавецкі дом «Звязда» і Цэнтру перакладу Азербайджана за перадачу на бязвыплатнай аснове ў фонд бібліятэкі паэтычнага зборніка «Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры. Паэзія».

«Ва ўяўленні (светапоглядзе) азербайджанскага народа, яго творчым досведзе паэзія адвечна была не проста славесным майстэрствам ці мастацтвам, а ў той жа час (па сутнасці, больш) метадам масавага (натуральнага, шчырага) спасціжэння шматаспектных праяў свету, утаймавання і падначалення яго магіі і, як следства, метадам самасцвярджэння (чалавека!). Са старажытных часоў азербайджанцы глыбока паважалі паэтаў, якія былі мерай праўды, валодалі бясспрэчным аўтарытэтам, прыраўноваліся да святых, не было нікога вышэй за паэта, а калі і быў хто, то не намнога. Невыпадкова гэта традыцыя дажыла да нашых дзён.
…у азербайджанскай паэзіі як у люстэрку і выразніку нацыянальнай грамадскай свядомасці да ХІХ стагоддзя галоўным героем з’яўляецца Чалавек, а ўжо ў ХІХ і, асабліва, у ХХ стагоддзі – Народ. Аднак у сучаснай паэзіі чалавечы фактар яшчэ больш узмацняецца, у канцы ХХ стагоддзя Вагіф Самедаглу заклікае паэтаў «сысці з нацыянальных і дзяржаўных пазіцый да чалавека» (з уступнага артыкула акадэміка Нізамі Джафараў).
Паэты, чые творы ўвайшлі ў зборнік: Вургун Самед, Мушвіг Мікаіл, Рэа Расул, Арыф Гусейн, Хазры Набі, Вагабзадэ Бахціяр, Гюльгюн Медзінэ, Кюрчаглы Аліага, Керым Алі, Гасанзадэ Нарыман, Улуцюрк Халіл Рза, Араз Мамед, Наўруз Джабір, Байрам Тофік, Годжа Фікрэт, Вякілаў Мансур, Ягуб Муса, Самедаглу Вагіф, Абдула Абас, Ізмаілзадэ Іса, Салахзадэ Алекпер, Аліаглы Чынгіз, Азіс Вахід, Кесеменлі Нусрэд, Раўшан Раміз, Рустамханлы Сабір, Бахыш Эльдар, Каракмазлі Дзінара, Фахры Закір, Одэр Вагіф Баятлы, Ягуб Закір, Мірсеід Адзіль, Кюр Алісамід, Бахманлы Вагіф, Бехрудзі Рустам, Сарван Салам, Енісей Акшын, Арыф Кёнуль, Аліева Лэйла.

Перакладчыкамі з азербайджанскай мовы выступілi Таццяна Сівец, Навум Гальпяровіч, Юлія Алейчанка, Валерыя Радунь.