Sidebar

19
Вс, апр

Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам і Марынай Шодай

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

24 лютага 2020 года адбылася творчая сустрэча з паэтам, перакладчыкам, літаратуразнаўцам, бардам Андрэем Хадановічам і перакладчыцай, літаратуразнаўцай Марынай Шодай.

Сустрэча пачалася з выступлення Андрэя Хадановіча, манера камунікавання якога адразу настроіла прысутных на пазітыўны лад. Паэт прыкаваў да сабе ўвагу гумарам і жывой манерай прачытання вершаў і з самага пачатку падкрэсліў адметнасць сённяшняга дня, калі 85 гадоў таму нарадзіўся Рыгор Барадулін. Андрэй Хадановіч адзначыў выбітнасць і неардынарнасць таленту народнага паэта Беларусі, прачытаў яго вершы – сваеасаблівае «прывітанне з вечнасці ад Вялікага Паэта». А потым дэкламаваў вершы ўласныя, у тым ліку з новага зборніка «Школа травы», чаргуючы прачытанне са спевамі пад гітару.
Марына Шода расказала пра ўласны перакладчыцкі досвед і гонар быць першай перакладчыцай на беларускую мову твораў польскай пісьменніцы, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Вольгі Такарчук. Пазнаёміла аўдыторыю са сваімі беларускамоўнымі перакладамі кніг Паўла Гюле «Мэрсэдэс-Бэнц» і «Вайзэр Давідзік» і асабістае знаёмства з аўтарам, а потым дынамічна і востра, калі праз голас быццам праступалі рытмы джаза, а ўяўленне развярнулася на ўсю моц, зачытала пераклад аднаго са сваіх улюбёных эпізодаў рамана Антоні Лібера «Мадам».
Асалоду ад імпрэзы атрымалі ўсе: і вучні ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава», і творчая інтэлігенцыя, і ўсе тыя, хто цікавіцца сучасным літаратурным працэсам.