4 лістапада ў гарадской бібліятэцы № 4 для вучняў 1 атрада прышкольнага лагера ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава” адбылася цікавая гадзіна “Самыя незвычайныя помнікі Беларусі”. Бібліятэкар Галіна Кармалькова з дапамогай прэзентацыі пазнаёміла дзяцей з некалькімі незвычайнымі архітэктурнымі і прыроднымі помнікамі. Напрыклад, Мірскі і Несвіжскі замкі, мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць” – сімвал мужнасці і гераізму беларускага народа ў час Вялікай Айчынный вайны.
Не менш цікавыя і прыродныя помнікі Беларусі, сярод якіх - нацыянальны парк “Белавежская пушча”. Вельмі ўразілі вучняў незвычайныя помнікі архітэктуры , якія маюць унікальны дызайн і традыцыі, напрыклад драўляны Храм Святога Станіслава ХVIII стагоддзя.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар правяла для дзяцей агляд кніжнай выставы “Мая краіна Беларусь”.
Тэкст Ирына Старавойтава



