Sidebar

18
Сб, апр

Слайд-размова "Дом Урада Рэспублікі Беларусь"

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

7 лютага супрацоўнікі сектара абслугоўвання і інфармацыі "Чытальная зала" правялі для навучэнцаў 9 "Б"класа ДУА "Сярэдняя школа №17 г. Барысава" слайд-размову "Дом Урада Рэспублікі Беларусь" у рамках рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё", ініцыіраваным Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Загадчык сектара Таццяна Кірылава пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй Дома Урада Рэспублікі Беларусь - аднаго з найбуйнейшых і значных будынкаў у Мінску, які адыгрывае ключавую ролю ў адміністрацыйным жыцці краіны. Будынак нязменна прыцягвае ўвагу дзякуючы сваёй велічнай архітэктуры і гістарычнай значнасці. З яе апавядання яны даведаліся, што яшчэ ў 1929 годзе адбыўся Усесаюзны конкурс на праект мінскай урадавай рэзідэнцыі, пераможцам якога стаў ленінградзец, ураджэнец Гродзенскай губерні, Іосіф Лангбард. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак Дома Урада выкарыстоўваўся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Фашысты старанна спрабавалі збіць герб БССР, уманціраваны ў фасад Дома, каб устанавіць там сваю сімволіку. Але ўсе іх спробы аказаліся марнымі, і свастыку прыйшлося вешаць па-над гербам. Пасля вызвалення Мінска часткамі Чырвонай Арміі, будынак быў адрэстаўраваны. Для афармлення яго інтэр'ераў былі запрошаны выдатныя мастакі і тагачасныя скульптары. Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў, Савет Міністраў - усе гэтыя найважнейшыя дзяржаўныя ўстановы размяшчаюцца ў сценах Дома Урада. Тут знаходзіцца Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, што падкрэслівае культурнае і інтэлектуальнае значэнне будынка. Дом Урада стаў цэнтрам палітычнага і адміністрацыйнага жыцця краіны, аб'ядноўваючы ў сабе функцыі выканаўчай і заканадаўчай улады. Усё гэта робіць яго абавязковым аб'ектам для наведвання турыстамі і тымі, хто цікавіцца грамадскім жыццём, гісторыяй і культурай сучаснай Беларусі.

Рабяты з цікавасцю паставіліся да выкладзенага бібліятэкарам. Дадзеная інфармацыя пашырыла іх кругагляд і падштурхнула да паважлівага стаўлення да роднай культуры.

Падрыхтавала Таццяна Кірылава