17 лютага ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай бібліятэкі для вучняў 4 "А" класа ДУА "Гімназія № 3 г. Барысава" у рамках Міжнароднага дня роднай мовы адбылася Акцыя "Дзень нараджэння кніжнага героя".
Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова з дапамогай электроннай прэзентацыі "Чаму Меша не мае хаты?" распавяла вучням пра гісторыю свята "Міжнародны дзень роднай мовы", пра тое, што ў 1999 годзе ЮНЕСКА прыняла рашэнне адзначаць 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы. Свята павінна садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці і развіццю штатмоўя. Таксама бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з 10 запаведзямі пра родную мову і правяла гучныя чытанні кнігі "Чаму Меша не мае хаты?" беларускай дзіцячай пісьменніцы, Лаўрэаткі прэміі Цёткі Надзеі Ясмінскай. Дзеці даведаліся: хто такі Меша і чаму яго можна назваць беларускім бабайкай, бо некалі мамы і бабулі палохалі ім непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў і, галоўнае, чаму Меша пакінуў сваю цёплую печку і цяпер не мае хаты? Пра гэта маленькія і дарослыя слухачы – вучні 4 "А" класа даведаліся з гэтай казачнай гісторыі, якую расказвае Надзея Ясмінска.
Але ж самым цікавым быў пряцяг гісторыі пра Мешу ў новай кнізе пісьменніцы "Як Меша знайшоў хвост". На гэты раз дзеці атрымалі хатнія заданні. Па-першае, намаляваць партрэт Мешы і па-другое, зрабіць яму падарунак.
На прыканцы сустрэчы мы разам з дзецьмі прынялі ўдзел у акцыі "Слоўнікавы джэм".
Падрыхтавала Ала Смірнова



