Sidebar

18
Сб, апр

У гарадской бібліятэцы №6 адбылася паэтычная сустрэча "Мова родная, мова жывая"

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У рамках рэалізацыі праекта па ўмацаванні нацыянальных патрыятычных каштоўнасцей сярод моладзі "#МаяБеларусь" у гарадской бібліятэцы №6 прайшла цёплая і натхняльная сустрэча з паэтамі аб’яднання "Натхненне".

Мерапрыемства пад назвай "Мова родная, мова жывая" было прымеркавана да Дня роднай мовы. Галоўнай госцяй і вядучай вечара стала кіраўнік аб’яднання Алена Аляксандраўна Брыцкая. Разам з таленавітымі паэткамі Кавальчык Жаннай Паўлаўнай і Петрушэнка Клаўдзіяй Сямёнаўнай, яна падарыла прысутным сапраўднае свята паэзіі.

У выкананні аўтарак гучалі кранальныя і шчырыя вершы, прысвечаныя прыгажосці і мілагучнасці беларускага слова. Асаблівую цікавасць выклікаў майстар-клас, які правяла Алена Брыцкая, пазнаёміўшы гасцей з тонкасцямі вершаскладання і сакрэтамі творчага натхнення.

Сустрэча прайшла ў атмасферы жывога дыялогу і яшчэ раз нагадала, што мова з’яўляецца неад’емнай часткай культурнага кода і душы народа.

Падрыхтавала Дайнека Анастасія