19 лютага ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" адбылося мерапрыемства "Слоўнікавы кошык" для вучняў прышкольнага лагера ДУА "Гімназія № 1 г. Барысава".
Дзеці з захапленнем выцягвалі з кошыка словы на беларускай мове. Ім патрэбна было перакласці гэтыя словы на рускую мову. Гэта заданне не толькі расшырыла слоўнікавы запас дзяцей, але і дапамагло ім лепей зразумець узаемасувязь між двумя мовамі. Было вельмі цікава назіраць за вучнямі, якія знаходзілі правільныя адказы або прапаноўвалі свае нечаканыя варыянты.
Мерапрыемства прайшло паспяхова і вызвала інтарэс сярод дзяцей.
Тэкст Ірына Старавойтава



