21 студзеня ў дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі на экскурсію “Сядзіба, альбо хатка з матчынай душой” прыйшлі вучні 2 “А” і 2 “Б” класаў ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Барысава”.
Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова пазнаёміла дзяцей з прадметамі беларускага побыту, распавяла, як жылі нашы продкі ў мінулыя часы. Нашы маленькія чытачы паслухалі цікавае паведамленне бібліятэкара пра прызначэнне начовак, дзяжы, кадаўба, куфара, ступы, даёнкі, збана, гарлача, гляка ў гаспадарцы беларусаў. У час правядзення экскурсіі А. Смірнова прачытала верш П. Броўкі “Начоўкі”, М. Танка “Парог, высечены з успамінаў”, М. Маляўкі “Гладышы”, пазнаёміла з цікавымі кнігамі Міколы Маляўкі “Спадчына, або каб не стаць манкуртам” і “Сядзіба, альбо хата з матчынай душой”, загадвала загадкі пра беларускую даўніну.
Таксама дзеці прынялі ўдзел у акцыі “Слоўнікавы джэм”. Вучні павінны былі перавесці беларускія словы на рускую мову і растлумачыць, што яны азначаюць. Дзеці прывялі прыклады выкарыстання слоў у беларускіх вершах і апавяданнях. На самой справе, кожны с маленькіх чытачоў паказаў добрыя веды ў галіне беларускай мовы.
2021-01-24