Sidebar

10
Чт, окт

Сядзіба, або Хата з матчынай душой 6.02.2021

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

6  і 8 лютага ў дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева на экскурсію “Сядзіба, або Хата з матчынай душой” прыйшлі вучні 6 класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава” і вучні 1 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Барысава”.

Біліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова апавядала, як жылі, працавалі і адпачывалі нашы продкі, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, што было на іх стале ў будні і ў святы, якую спадчыну пакінулі яны нам, сваім дзецям і ўнукам. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з народнымі прыкметамі, прыказкамі і прымаўкамі, жартамі і загадкамі. Каб праверыць дзяцей на кемлівасць, давала заданні. Дзецям трэба было адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з сядзібаю, з жыццём і працаю яе гаспадароў. У час правядзення экскурсіі гучалі вершы беларускіх пісьменнікаў.

Вучням вельмі спадабалася экскурсія, яны актыўна задавалі пытанні Алле  Смірновай: як карысталіся калаўротам-самапрадкай, для чаго патрэбны ночвы і кадаўб, як гатавалі верашчаку, бабку і клёцкі. 

Кожны з вучняў знайшоў “сваю” рэч з літаратурна-этнаграфічнай экспазіцыі “Бабуліна спадчына”.

2021-02-09