Sidebar

12
Сб, окт

«Мова родная – мова сэрца»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

16 лютага ў гарадской бiблiятэцы №1 да Мiжнароднага дня роднай мовы для вучняў УА «Барысаўскi дзяржаўны каледж» праведзен лiтаратурна-фальклорны мікс «Мова родная – мова сэрца». Бiблiятэкар Ларыса Шкрэдава расказала гiсторыю святкавання Мiжнароднага дня роднай мовы, аб вялiкай сiле роднага слова i аб значэннi роднай мовы для кожнага беларуса.

Госць сустрэчы – паэтэса, удзельнiца Барысаўскага лiтаратурнага аб’яднання «Натхненне» i народнага клуба кампазiтараў і паэтаў Міншчыны «Жывiца» Людміла Валасевіч чытала свае вершы пра любоў i павагу да Айчыны, роднай мовы, да людзей i роднай прыроды. Асаблiва пяшчотна, нібы музыка гучалi вершы на беларускай мове ў выкананні вучняў. З вялiкiм задавальненнем прысутныя разгадвалі загадкі-жарты, спявалі беларускія народныя песні, прынялi ўдзел у лiтаратурнай вiктарыне. Удзельнiкам сустрэчы былi прапанаваны матэрыялы кнiжнай выставы «Мова народа – яго святыня», а ў завяршэнні мерапрыемства спявалi песню на словы Алеся Ставера «Наша мова».

2021-02-18