Sidebar

05
Вт, нояб

«Кандрат Крапіва — мастак сатырычнага слова»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

5 сакавіка наша краіна адзначае 125 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, паэта-сатырыка, драматурга, перакладчыка, вучонага-мовазнаўцы Кандрата Крапівы.

З гэтай нагоды ў сельскай бібліятэцы №33 в.Маісееўшчына адбылася літаратурная гадзіна “Творцу беларускай байкі прысвячаецца”.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавае апавяданне пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка з выкарыстаннем відэапрэзентацыі. У выкананні бібліятэкара прагучалі байкі: “Ганарысты парсюк”, “Дзед і баба” і іншыя, якія не губляюць сваёй папулярнасці на працягу амаль стагоддзя. У канцы мерапрыемства дзеці прачыталі па ролях байку “Дыпламаваны баран” і адгадалі загадкі па творах Кандрата Крапівы на тэму “Загадка – розуму зарадка”.


5 сакавіка бібліятэкар сельскай бібліятэкі №17 в.Жыцькава разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» Паляшчуком А.А. з вучнямі 8 і 11 класаў правялі літаратурную гадзіну прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы «Кандрат Крапіва — мастак сатырычнага слова». Сваімі сатырычнымі творамі К.Крапіва застаўляе задумвацца кожнага над праўдай жыцця і над такімі яго праявамі, як зайздрасць, выхваленне, скупасць, гультайства і іншыя, якія здаўна асуджаваюцца люзьмі. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.Пад час мерапрыемства чыталі байкі, адгадвалі назву байкі па яе маралі, узгадвалі п’есы пісьменніка.Усе сатырычныя творы аўтара не пакідаюць сваёй актуальнасці і сёння, патрэбна толькі іх узгадаць і супаставіць з нашым жыццём.

Тэст падрыхтавала бібліятэкар Костачка Т.М.

2021-03-05