3 сакавіка 2021 года бібліятэкар Кішчына Слабадской сельскай бібліятэкі №24 Святлана Мікуловіч для вучняў ДУА “Кішчына Слабадскі дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” правяла літаратурную гадзіну “Талент маштабны, шматгалосны” ( прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы).
Бібліятэкар расказала вучням пра жыццёвы і творчы этап пісьменніка, паведаміла цікавыя факты з яго біяграфіі. Затым вучні чыталі байкі і вершы Кандрата Крапівы і абмяркоўвалі іх.
2021-03-05