6 красавіка ў гарадской бібліятэцы № 2 прайшлі інфахвілінкі каля кніжнай выстаўкі «Літаратурны партрэт. Іван Чыгрынаў».
Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч (1934-1996) – празаік, драматург, народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева, ганаровы грамадзянін г. Касцюковічі. Творчасць Івана Чыгрынава – яркая старонка беларускай прозы. Сапраўдны поспех яму прынеслі раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем». Ёе прызнаны майстар у жанры апавядання. Выступае як драматург, аўтар п’ес «Звон – не малітва», «Следчая справа Вашчылы», «Прымак», «Чыстыя рэкі, мутныя воды» і інш. У цэнтры ўвагі драматурга перш за ўсё гістарычныя падзеі, выдатныя дзеячы беларускай гісторыі. У п’есах «Хто вінаваты» і «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» зроблена спроба асэнсавання вынікаў чарнобыльскай трагедыі.
Тэкст А. Новiк
2021-04-06