Sidebar

06
Вс, окт

Камяніцы і таямніцы

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Сапраўднай “машынай часу” для вучняў-шасцікласнікаў ДУА «Сярэдняя школа №20» сталі ілюстраваныя выданні аб замках, палацах і вежах, што захаваліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У аўторак, на пазнавальным часе «Камяніцы і таямніцы: падарожжа па замках Беларусі» бібліятэкар гарадской бібліятэкі №4 сямейнага чытання распавяла школьнікам пра самыя выдатныя і знакамітыя з іх. Цікавыя звесткі аб старажытных драўляных, пазней – мураваных замках, аб іх прызначэнні, асаблівасцях, уладарах і… тайнах хлопцы і дзяўчаты слухалі уважліва. Час прабег хутка і незаўважна. А для тых у каго ёсць патрэба даведацца падрабязней аб узорах дойлідства тых далёкіх часін, калі ласка, запрашаем звярнуцца да кніжнай выставы, што абавязкова дапаможа ў гэтым.

2021-04-14