Sidebar

18
Сб, апр

Кніжная выстава «Ад літары да слова. Ад слова да мовы»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Да Міжнароднага дня роднай мовы на абанеменце цэнтральная бібліятэкі разгорнута выстава «Ад літары да слова. Ад слова да мовы».

Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Паважныя адносіны да роднай мовы - гэта паказчык уласнай культуры. На жаль, зараз не многія размаўляюць на роднай мове. А так хочацца, каб беларуская мова выкарыстоўвалася ў штодзённых зносінах, бо больш прыгожую мову знайсці цяжка: мілагучная, паэтычная, вельмі багатая. Увазе чытачоў прапануецца літаратура на роднай мове. Выстава працуе да 3 сакавіка, запрашаем!