Недавно Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа объявил об организации конкурса «Ліст да Якуба Коласа». В нём приняла участие и сотрудник Борисовской центральной районной библиотеки им. И.Х. Колодеева, руководитель литературного объединения «Натхненне» Елена Брицкая. Вот какое письмо она получила по почте в ответ – демонстрируется на фото. А с посланным на конкурс стихотворением можно познакомиться здесь же.
Ліст да Якуба Коласа
«Добры дзень, наш славуты Пясняр!
Добрай раніцы а ці вечара,
Слова роднай зямлі ўладар,
Знаўца блізкага і спрадвечнага.
Кажуць, можна паэту пісаць –
Вы любілі лісты атрымліваць.
Вось і думаю: што расказаць,
Што знайсці ў душы няўрымслівай?
Трэба цуда-машыну б займець –
Ехаць хутка да вас на госцейкі,
Каб не марна ў гасцях сядзець,
У торбу кінула б тое-штосцейка.
Сшыткі вершаў сяброўскіх, сваіх,
Чысты аркуш (мо, што напішацца?),
Збан гарбаты, ласункаў – без іх
Вершаў-споведзей плынь суцішыцца.
Мэтра слухаць – шчаслівы мой лёс!
Слова ваша зернем пасеецца
Ў глебу творчых ранішніх рос –
Стане мноствам радкоў, рассеецца…
Марыць добра ўяўна ці ў сне.
Кнігі вашы – дарадцы лепшыя.
Мне натхнення калі не стае,
Шляхам-сцежкай іду тою першаю,
Што калісьці хадзіў наш Пясняр,
Погляд свету дарыў натхнёнаму,
З поўным кошам памкненняў і мар,
З яркай рыфмай і справай плённаю...
Ліст з Барысава піша Алёна.»
Подготовила Елена Брицкая

2024-04-02



