Sidebar

18
Сб, апр

Экскурсійныя агляды ў музейна-выставачнай экспазіцыі «Рэдкая кніга»: «дзень дарэння кніг. Рэдкія і каштоўныя выданні "каладзееўкі»»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У музейна-выставачнай экспазіцыі «Рэдкая кніга» з 13 па 16 лютага прайшлі экскурсійныя агляды для гасцей бібліятэкі, прысвечаныя Дню дарэння кніг у рамках агульнанацыянальны праект “Кожная пятніца – роднае, сваё!.

Былі прадстаўлены ўнікальныя экзэмпляры з фонду рэдкіх і каштоўных выданняў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева. У ходзе агляду былі асветлены наступныя аспекты: асаблівасці рэдкіх і каштоўных выданняў; прадстаўлены крытэрыі, па якіх кнігі адносяцца да катэгорыі рэдкіх, а таксама іх гістарычная і культурная значнасць. Гасцям былі прадэманстраваны выданні з дароўнымі надпісамі ад беларускіх аўтараў і іншых дзеячаў, што дазволіла дакрануцца да асабістай гісторыі кніг.

З кніжных экспанатаў бібліятэкі былі паказаны найбольш цікавыя і важныя для гісторыі фонду асобнікі, уключаючы тыя, што маглі належаць вядомым дзеячам або быць сведкамі значных падзей.

Госці экспазіцыі - «Клуб Парус» Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна; вайскоўцы у/ч 22319 з 72 навучальнага цэнтра ў Печах, навучэнцы педагагічнага аддзялення Барысаўскага дзяржаўнага каледжа. Наведвальнікі атрымалі новыя веды аб культурнай спадчыне, якая захоўваецца ў фондах бібліятэкі, і ацанілі ўнікальнасць прадстаўленых экспанатаў.

 

Падрыхтавала Лесіна Сільвія

2026-02-16