24 студзеня споўнілася 75 год Міхаілу Паўлавічу Пазнякову — беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку, крытыку і мовазнаўцу.
28 студзеня для вучняў 4-га класа ГУА “Лошніцкая сярэдняя школа Барысаўскага района” сельскай бібліятэкай №30 была праведзена літаратурная гадзіна прысвечаная юбілею М.Пазнякова “Ехаў поўны воз дзівос”, на якой удзельнікі пазнаёміліся з творчасцю паэта. Дзеці з цікавасцю слухалі вершы "Кліча родны край", "Дарагое", "Мы - беларусы", "Тры чарадзеі" і іншыя. Пазнаёміліся з лічылкамі, скорагаворкамі, чарадой каламбураў і загадак у яркай маляўнічай кнізе «Светло дабрыні».
Матэрыял падгатавала Зычкова В.А.



