26 лістапада бібліятэкар сельскай бібліятэкі №17 в.Жыцькава разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ДУА «Жыцькаўская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» для вучняў 8 классабыла праведзена літаратурная гасцёўня, прысвечаная 90-годдзю Ул.Караткевіча.
Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Да іх увагі былі прадстаўлены фотаздымкі яго дзяцячых гадоў і бацькоў. Дзеці узгадвалі творы, якія напісаў Ул.Караткевіч і што ўжо яны прачыталі, і які сэнс гэтага твора... Пісьменнік многа пісаў пра гістарычнае мінулае беларускага народа,яго традыціі, будні і святы, легенды, нацыянальныя стравы беларусаў. Па яго творах можна вывучаць гісторыю Беларусі.Ул.Караткевіч чалавек рознага таленту — паэт, празаік,драматург, публіцыст, крытык, кінасцэнарыст.
Тэкст напісала бібліятэкар Костачка Т.М.
2020-11-26