Sidebar

30
Пт, янв

«Мая Беларусь: ад старажытнасці да сучаснасці»

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

29 студзеня ў Гарадской бібліятэцы №6 адбыўся ўрачысты старт новага праекта па ўмацаванні патрыятычных ідэй і каштоўнасцей сярод моладзі «#МаяБеларусь». Першай падзеяй у межах праекта стаў займальны інтэлектуальны квіз, прысвечаны гісторыі, культуры і традыцыям нашай краіны.

Гасцямі і актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5 «В» класа ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава». Дзеці акунуліся ў свет беларускай гісторыі, пачынаючы са старажытных часоў і заканчваючы сучаснасцю.

Праграма квіза была насычанай і разнастайнай. Школьнікі з азартам адгадвалі тэматычныя загадкі, звязаныя з беларускімі сімваламі, прыродай і народнымі паданнямі. Адным з заданняў стала складанне вядомых беларускіх прыказак, што дазволіла дзецям не толькі праявіць кемлівасць, але і дакрануцца да народнай мудрасці. Асаблівае захапленне ў дзяцей выклікала рухомая гульня «Сляпы музыка». Яны з задавальненнем акунуліся ў атмасферу гульні, у якую гулялі нашы продкі. Завяршальным акордам мерапрыемства стаў прагляд пазнавальнага відэароліка пра Музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Дзеці змаглі віртуальна прагуляцца па ўнікальным музеі пад адкрытым небам і ўбачыць, як жылі нашы продкі.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Школьнікі праявілі жывую цікавасць, выдатныя веды і сапраўдную камандную згуртаванасць. Старт праекта «Мая Беларусь» паказаў, што маладое пакаленне жыва цікавіцца сваёй культурнай спадчынай і гісторыяй роднай краіны.

Матэрыял падрыхтавала: Дайнека Анастасія