Sidebar

04
Пн, Ліс

Экскурсійныя паслугі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Паважаныя жыхары і госці горада Барысава і Барысаўскага раёна! Запрашаем вас правесці свой вольны час у бібліятэцы! Для вас і вашых дзяцей падрыхтаваныя займальныя экскурсіі па выставах і выставачных экспазіцыях, размешчаных у цэнтральнай бібліятэцы, гарадскіх і сельскіх бібліятэках.

Супрацоўнікі Бібліятэкі забяспечваюць высокі ўзровень экскурсійнага абслугоўвання наведвальнікаў.

 Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца па графіку работы бібліятэкі – як бясплатна, так і на платнай аснове (па безнаяўнаму і за наяўны разлік).

 Знайсці і замовіць упадабаную экскурсію можна па спасылках ніжэй:

Галерэя З'ява

Цэнтральная бібліятэка, 3 паверх

Карцінная галерэя Валерыя Шкарубы

Цэнтральная бібліятэка, 2 паверх

Літаратурна-этнаграфічная экспазіцыя "Бабуліна спадчына"

Цэнтральная бібліятэка, 2 паверх

Мемарыяльна-выставачная зала Івана Хрысанфавіча Каладзеева і гісторыі Вайны 1812 года

Цэнтральная бібліятэка, 4 паверх

 Музейна-выставачная экспазіцыя «Партнёры. Сябры. Пабрацімы»

Цэнтральная бібліятэка, 4 паверх

 Музейна-выставачная экспазіцыя «Рарытэт-Вінтаж ХХ стагоддзя»

Гарадская бібліятэка № 1

 Фотагалерэя «Ганаровыя грамадзяне Барысаўскага раёна»

Цэнтральная бібліятэка, 4 паверх

 

Наведвальнікі маюць права:

- атрымліваць неабходную інфармацыю аб экскурсійных паслугах;

- карыстацца паслугамі экскурсаводаў;

- выкарыстоўваць відэа-, фотаапаратуру;

- звяртацца да кіраўніцтва Бібліятэкі па пытаннях, звязаных з арганізацыяй экскурсійнага абслугоўвання.

 

Наведвальнікі абавязаны:

- выконваць правілы экскурсійнага абслугоўвання Бібліятэкі;

- здаваць у гардэроб верхнюю вопратку;

- беражліва адносіцца да маёмасці Бібліятэкі;

- захоўваць цішыню, парадак, чысціню ў памяшканнях і на тэрыторыі Бібліятэкі;

- ветліва паводзіць сябе з экскурсаводамі і наведвальнікамі Бібліятэкі; 

 

Наведвальнікам забараняецца:

- парушаць нормы грамадскіх паводзін;

- уваходзіць у Бібліятэку з жывёламі;

- ажыццяўляць дзеянні, якія могуць пашкодзіць абсталяванне Бібліятэкі;

- прыходзіць у стане, які не адпавядае патрабаванням санітарнай і асабістай гігіены, а таксама ў нецвярозым стане або пад уздзеяннем наркатычных сродкаў.