Sidebar

06
Нд , Кас

Публічны цэнтр прававой інфармацыі

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Аб публічным цэнтры прававой інфармацыі

У мэтах забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай i своечасовай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.
Адным з яе элементаў з'яўляюцца Публічныя цэнтры прававой інфармацыі, якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на пляцоўках дзяржаўных публічных бібліятэк.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі - пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.

Задачамі публічнага цэнтра прававой інфармацыі з'яўляюцца:
- арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;
- фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія спрыяюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх правоў і абавязкаў;
- выкарыстанне эфектыўных формаў і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў мэтах фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі ДУК "Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І. Х. Каладзеева" уваходзіць у структуру інфармацыйна-пошукавага цэнтра і ажыццяўляе абслугоўванне карыстальнікаў прававымі інфармацыйнымі рэсурсамі.

Рэсурсы ПЦПІ

Паслугі ПЦПІ

Прававая асвета ў ПЦПІ

      - Бясплатныя кансультацыі натарыуса

Навіны публічнага цэнтра прававой інфармацыі

Сацыяльныя ролікі НЦПІ

Адзіны дзень інфармавання

Рэжым працы ПЦПІ і кантактная інфармацыя

Скарыстацца паслугамі публічнага цэнтра прававой інфармацыі можна ў наступных бібліятэках:

Цэнтральная бібліятэка

Інфармацыйна-пошукавы цэнтр (ІПЦ)

г.Барысаў, вул.Чапаева, д.3

8-0177-96-70-15

8-0177-98-19-87

ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА № 1 г.Барысаў, вул.Н-Неман, д.157

8-0177-77-47-65

 

ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА № 7 г.Барысаў, вул.Сярэбранікава, 1а

8-0177-75-40-89

 

СЕЛЬСКАЯ бібліятэка-клуб № 8 в. Вялікая Ухалода Барысаўскі раён, в.Вялікая Ухалода вул.Элькінда,2

8-0177-79-71-59

 

СЕЛЬСКАЯ бібліятэка №30 в. Лошніца Барысаўскі раён, в.Лошніца вул.Мічурына, д.53 8-0177-72-53-43